• Skip to primary navigation
  • Skip to content
  • Skip to primary sidebar

Інстытут Вялікага Княства Літоўскага

  • Lietuviškai
  • Polski
  • Український
  • -> Інстытут BKЛ
    • Пра Інстытут Вялікага Княства Літоўскага
    • Адміністрацыя, Супрацоўнікі, Заснавальнікі і пайшчыкі, Навуковая рада
    • Дадзеныя Інстытута ВКЛ
    • Дакументы
  • -> Доўгатэрміновыя праекты
    • Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў Беларусі
    • Трэці Статут ВКЛ
    • Літва-Швейцарыя
    • GUDIJA.LT
    • Узнагарода імя Юліуша Бардаха
    • Belarusian Political Science Review
    • Дайджэст даследаванняў арганізацый грамадзянскай супольнасці
    • Даследчыкі ВКЛ у Беларусі
    • AquaViva 2027–2030
    • DisTerrMem 2019–2024
    • Review of Institute of the Grand Duchy of Lithuania
  • -> Tэмы
    • Kанферэнцыi
    • Ненавуковыя мерапрыемствы
    • Падзеі, звязаныя з Iнстытутам
    • Праекты са школамі
    • Публiчныя лекцыі i дыскусіi
    • Публікацыі
    • Cесія, Школa

Kанферэнцыi

Дзявяты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

2021-03-21 By Tadas Šaulys

Традыцыйны штогадовы Кангрэс пройдзе 1-3 кастрычніка 2021 г. у Коўне (Літва). Мы чакаем каля 500-700 удзельнікаў з Беларусі, Літвы, Польшчы і іншых краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

План падрыхтоўкі да Кангрэса:
-прапановы секцый Кангрэса чакаем да 1 красавіка;
-індывідуальныя заяўкі чакаем да 17 мая;
-намінацыі на прэміі Кангрэса чакаем да 11 красавіка;
-папярэдняя праграма дзявятага Кангрэса будзе падрыхтавана ў летку.

Дадатковая інфармацыя: www.icbs.lt або www.icbs.by .
Кантактны адрас: [email protected] .

Навуковая канферэнцыя “Пачаткі саветалогіі: Навукова-даследчы інстытут Усходняй Еўропы ў Вільні (1930-1939), ідэі – людзі – спадчына З нагоды 90-годдзя заснавання” Вільня, 26-27 лютага 2020 года

2020-01-23 By Rūstis Kamuntavičius

Факультэт палітычных навук і дыпламатыі Універсітэта Вітаўта Вялікага, Цэнтр Усходняй Еўропы Варшаўскага Універсітэта, Інстытут Вялікага Княства Літоўскага, Бібліятэка Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскіх, Амбасада Польскай Рэспублікі і Польскі Інстытут у Вільні запрашаюць на міжнародную навуковую канферэнцыю “Пачаткі саветалогіі: Навукова-даследчы інстытут Усходняй Еўропы ў Вільні (1930-1939), ідэі – людзі – спадчына (з нагоды 90-годдзя заснавання)”, якая адбудзецца 26-27 лютага 2020 года. Удзел у канферэнцыі прымуць выбітныя навукоўцы з Польшчы і Літвы: Тадэвуш Буйніцкі, Адам Эберхарт, Марэк Корнат, Шарунас Лекіс, Данута Маліцка, Рымантас Мікніс, Томас Венцлава і Лешэк Заштаўт.

Канферэнцыя адбудзецца на двух пляцоўках. Пасяджэнне пачнецца 26 лютага ў 13.00, у Амбасадзе Польскай Рэспублікі (вул. Švento Jono 3). Пленарны даклад “Польшча і Саветы ў 1918-1939 гадах” прачытае выбітны польскі гісторык і палітолаг прафесар Войцех Матэрскі (Інстытут палітычных даследаванняў Польскай акадэміі навук). Затым адбудзецца дыскусія “Пачаткі саветалогіі, яе развіццё, сучасны стан і перспектывы” на польскай і літоўскай мове з сінхронным перакладам. Уваход вольны пры ўмове папярэдняй рэгістрацыі. Рэгістрацыя адкрытая да 20 лютага. На электронны адрас [email protected] належыць даслаць імя, прозвішча і назву арганізацыі, што прадстаўляеце. Для ўваходу ў амбасаду просьба прадставіць дакумент, што пацвярджае асобу. Праход да месца канферэнцыі без належнага дакументу не магчымы. Увага: колькасць месцаў абмежаваная.

На наступны дзень, 27 лютага, пасяджэнне канферэнцыі пераносіцца ў сімвалічнае месца – Бібліятэка Літоўскай акадэміі навук імя Урублеўскіх (вул. Žygimantų 1), дзе ў міжваенны перыяд знаходзіўся Навукова-даследчы інстытут Усходняй Еўропы і Школа палітычных навук. Пачатак пасяджэння ў 9.00, уваход вольны. Выступы запланаваны на полькай і літоўскай мове без вуснага перакладу. Удзельнікам канферэнцыі будуць даступныя друкаваныя пераклады матэрыялаў канферэнцыі.

Праграма

VIII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца ў Вільні 27-29 верасня 2019 года

2018-12-31 By Rūstis Kamuntavičius

Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» абвяшчае даты і месца правядзення VIII  Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Галоўная беларуская акадэмічная падзея адбудзецца 27-29 верасня 2019 года ў Вільні. Асноўным акадэмічным партнёрам Кангрэса выступіць Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ).

 Традыцыйна на Кангрэс збяруцца звыш 500 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і замежжа, чакаюцца дыскусіі і прэзентацыі, а таксама наданне Прэміі за найлепшыя навуковыя публікацыі і студэнцкія працы па вынікам 2018 года.

Дырэктар Інстытута «Палітычная сфера» д–р Андрэй Казакевіч адзначае: «Рады запрасіць даследчыкаў, партнёраў і гасцей з усяго свету на 8-мы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Вільню. Гэта ўнікальная магчымасць далучыцца да самай вялікай навуковай і экспертнай падзеі, прысвечанай Беларусі, і прадставіць вынікі сваёй працы сотням беларускіх і замежных удзельнкаў. Дзякуючы партнёрству з нацыянальнымі, рэгіянальнымі і глабальнымі асяродкамі, Кангрэс прадстаўляе выдатную магчымасць для ўсталявання новых прафесійных сувязяў, абмеркавання праектаў, абмену ідэямі і досведам».

Па словах Рэктара ЕГУ праф. Сяргея Ігнатава: «Супольнасць ЕГУ усцешана тым, што наш універсітэт выступіць асноўным акадэмічным партнёрам VIII Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Новы корпус ЕГУ, які месціцца ў будынку былога Аўгустынскага кляштара ў Вільні, будзе рады прыняць навукоўцаў, якія займаюцца даследаваннямі Беларусі і ўсяго рэгіёна. Мы ўпэўненыя, што дзякуючы незалежным даследаванням ў сацыяльных і гуманітарных навуках ды мастацтвах адбываецца інтэграцыя Беларусі ў еўрапейскую інтэлектуальную прастору».

Акадэмічнымі партнёрамі таксама выступяць Універсітэт Вітаўта Вялікага, Інстытут Вялікага Княства Літоўскага і шэраг іншых акадэмічных устаноў. Плануецца, што частка імпрэз Кангрэса адбудуцца ў Ратушы і іншых месцах Старога горада Вільні. Партнёрам Кангрэса з’яўляецца Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі.

Першы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі адбыўся ў 2011 годзе. З 2011 па 2016 гады Кангрэс праходзіў у Коўне, у 2017 годзе — у Варшаве. У 2018 па тэхнічных прычынах Кангрэс не змог адбыцца ў Мінску, і было прынята рашэнне пра перанос 8-ага Кангрэса на 2019 год.

Папярэдні план падрыхтоўкі Кангрэса

1.     Збор заявак на стварэнне секцый і панэляў – да 5 сакавіка 2019 года. Збор заявак адкрываецца 10 студзеня.

2.     Збор намінацый на прэмію кангрэса – да 10 красавіка 2019 года. Збор заявак адкрываецца 10 лютага.

3.     Дэдлайн для збора індывідуальных заявак – да 20 траўня 2019 года. Збор заявак адкрываецца 20 сакавіка.

4.     Размеркаванне субсідый на пражыванне і транспарт – да 5 чэрвеня 2019 года.

5.     Вызначэнне фінальнага спісу секцый на падставе збору індывідуальных заявак – 10 чэрвеня 2019 года.

6.     Рассылка індывідуальных запрашэнняў – да 25 чэрвеня 2019 года. Да 10 ліпеня ўдзельнікі мусяць пацвердзіць свой удзел.

7.     Папярэдняя праграма кангрэса — 5 жніўня 2019 года.

 Сайт: http://icbs.palityka.org

Пошта: icbs@palityka.org

 Кантактныя асобы для медыя:

д-р Андрэй Казакевіч, інстытут «Палітычная сфера», kazakevich@palityka.org

Максімас Мілта, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, [email protected]

Канферэнцыя «Вялікае княства Літоўскае паміж Люблінам і Гроднам (1569-1697): траекторыі развіцця дзяржавы і грамадства» 3

2018-11-22 By Rūstis Kamuntavičius

Праграма.

Першы Грамадскі форум Літвы і Беларусі «Што нас аб’ядноўвае?» (26–27 кастрычніка 2018 года, Клайпеда)

2018-10-08 By Rūstis Kamuntavičius

Літва і Беларусь – гэта не толькі краіны-суседзі. Народы гэтых дзяржаў, акрамя гісторыі, якая сягае сваімі каранямі ў старажытныя часы, аб’ядноўваюць шырокамаштабныя эканамічныя і культурныя сувязі. Літоўцы жывуць у Беларусі, і беларусы пражываюць у Літве. Асаблівую сувязь паміж краінамі пацвярджаюць супольныя народныя сімвалы, такія як гістарычная сталіца Вялікага Княства Літоўскага – Вільня. Жыхарам гэтых краін дарагія агульныя гістарычныя асобы: вялікі князь Вітаўт (Вітаўтас), князі Радзівілы, Касцюшка, Каліноўскі і многія іншыя. Многае паказвае, што грамадскія і міждзяржаўныя адносіны мусяць быць выдатнымі, але гэта не так.

Існуюць рознагалоссі з нагоды будаўніцтва беларускай АЭС у Астраўцы. Шмат хто ў Літве занепакоеныя пытаннем: ці ўдасца Беларусі захаваць сваю дзяржаву? Большасць літоўцаў крытычна ставяцца да палітычнага ладу Беларусі. У Беларусі, у сваю чаргу, многія насцярожана ўспрымаюць еўраатлантычную інтэграцыю Літвы, яе актыўную знешнепалітычную пазіцыю ў рэгіёне. Гэтыя вельмі складаныя пытанні ўплываюць на адносіны паміж краінамі, і наўрад ці палітыкам з абодвух бакоў удасца канчаткова дамовіцца.

На жаль, існуючыя праблемы сталі дамінаваць у двухбаковых стасунках. Акрамя іншага, шмат недамоўленасцяў узнікае па гістарычных тэмах, якія, на першы погляд, павінны аб’ядноўваць нацыі. Усё гэта не толькі ўскладняе палітычныя адносіны, але і перашкаджае развіццю сувязяў паміж інтэлектуаламі, дзеячамі культуры, бізнэсу і навукі.

Так не павінна быць. Не забываючы існуючых праблем, мы павінны імкнуцца шукаць пункты судакранання па агульных для нас пытаннях і праблемах. Пачатак дыялогу і наладжванне супрацоўніцтва на будучыню з’яўляецца галоўнай мэтай першага Грамадскага літоўска-беларускага форуму.

Місія форуму – пашырэнне нефармальнага, грамадзянскага дыялогу паміж Беларуссю і Літвой з мэтай абмеркавання перспектыў і праблем міждзяржаўнага супрацоўніцтва, паглыбленне ўзаемаразумення і павагі паміж краінамі ды народамі Літвы і Беларусі.

Арганізатарамі форуму выступаюць муніцыпалітэт горада Клайпеда, Клайпедскі ўніверсітэт, а таксама шэраг грамадскіх арганізацый і ініцыятыў: Форум дыялогу і супрацоўніцтва імя Ежы Гедройца, Інстытут Вялікага Княства Літоўскага, Інстытут “Палітычная сфера“.

Сайт форума

Праграма

Міжнародная навуковая канферэнцыя прысвечаная падзеям 1918 года ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе.

2018-08-01 By Rūstis Kamuntavičius

20-21 чэрвеня 2018 года ў Літоўскай нацыянальнай бібліятэцы імя Мажвідаса (Вільня, пр. Гедыміна 51) адбылася міжнародная канферэнцыя “1918 год ў Літве і Польшчы з перспектывы сучаснай Цэнтральна-Усходняй Еўропы: гісторыя, палітыка і культура”, прысвечаная стагоддзю адраджэння дзяржаўнасці Літвы і Польшчы.

Канферэнцыя ставіла задачу абмеркаванне шляхоў атрымання незалежнасці Літвой і Польшчай, а таксама іншымі краінамі Цэнтральна-Усходняй Еўропы, прэзентацыю найшоўшых даследаванняў развіцця польскага і літоўскага нацыянальнага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя і поглядаў на палітычную традыцыю Літвы і Польшчы. Акрамя гістарычных тэм, выступоўцы таксама прынялі ўдзел у абмеркаванні праблем сучаснага свету: парадыгмы актуальнай знешняй палітыкі Літвы і Польшчы, месца гэтых краін у Еўропе і свеце.

Удзел у канферэнцыі прынялі гісторыкі, палітолагі, сацыёлагі, культуролагі, філолагі і прадстаўнікі іншых дысцыплін, якія падзяліліся вынікамі сваіх даследаванняў па гісторыі, палітыкі ды культуры Літвы, Польшчы і іншых краін у кантэксце стагоддзя дзяржаўнасці. З дакладамі выступілі навукоўцы з Польшчы, Літвы, Украіны, Чэхіі, ЗША і іншых краін.

Канферэнцыю арганізаваў Варшаўскі універсітэт у супрацоўніцтве з Універсітэтам Вітаўта Вялікага, Універсітэтам Міхала Ромера, амбасадай Польшчы ў Вільне, Інстытутам Вялікага Княства Літоўскага, а таксама Літоўскай нацыянальнай бібліятэкай імя Марціна Мажвідаса.

Program.

Sections.

  • « Previous Page
  • Page 1
  • Page 2
  • Page 3
  • Page 4
  • …
  • Page 6
  • Next Page »

Primary Sidebar

Slapukų ir privatumo politika

© 2017–2026 Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės Institutas. Hosted on PressHill - The Best WordPress/ClassicPress Hosting Server

Ši svetainė naudoja slapukus, kad pagerintų jūsų naršymo patirtį. Jei toliau tęsite naršymą, mes laikysime, kad sutinkate su mūsų slapukų ir privatumo politika.Slapukų nustatymai Sužinokite daugiau Sutinku
Privacy & Cookies Policy

Privatumo ir slapukų apžvalga

Ši svetainė naudoja slapukus, kad pagerintų jūsų patirtį naršant svetainėje. Slapukai, kurie priskiriami būtinoms kategorijoms, yra saugomi jūsų naršyklėje, nes jie yra būtini pagrindinėms svetainės funkcijoms veikti. Mes taip pat naudojame trečiųjų šalių slapukus, kurie padeda mums analizuoti ir suprasti, kaip jūs naudojatės šia svetaine. Šie slapukai bus saugomi jūsų naršyklėje tik gavus jūsų sutikimą. Jūs taip pat turite galimybę atsisakyti šių slapukų. Bet kai kurių iš šių slapukų atsisakymas gali paveikti jūsų naršymą.
Necessary
Visada leidžiami
Norint, kad svetainė tinkamai veiktų, šie slapukai yra būtini. Į šią kategoriją įeina tik slapukai, užtikrinantys pagrindines svetainės funkcijas ir saugumo ypatybes. Šie slapukai nesaugo jokios asmeninės informacijos.
Non-necessary
Visi slapukai, kurie gali būti nebūtinai reikalingi svetainės veikimui ir kurie yra naudojami specialiai rinkti vartotojo asmeninius duomenis naudojantis analitiniais įrankiais ir kitu įterptuoju turiniu, yra vadinami nereikalingais slapukais. Šiems slapukams naudoti reikalingas jūsų sutikimas.
SAVE & ACCEPT
  • Lietuviškai
  • Polski
  • Український