• Skip to primary navigation
  • Skip to content
  • Skip to primary sidebar

Інстытут Вялікага Княства Літоўскага

  • Lietuviškai
  • Polski
  • Український
  • -> Інстытут BKЛ
    • Пра Інстытут Вялікага Княства Літоўскага
    • Адміністрацыя, Супрацоўнікі, Заснавальнікі і пайшчыкі, Навуковая рада
    • Дадзеныя Інстытута ВКЛ
    • Дакументы
  • -> Доўгатэрміновыя праекты
    • Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў Беларусі
    • Трэці Статут ВКЛ
    • Літва-Швейцарыя
    • GUDIJA.LT
    • Узнагарода імя Юліуша Бардаха
    • Belarusian Political Science Review
    • Дайджэст даследаванняў арганізацый грамадзянскай супольнасці
    • Даследчыкі ВКЛ у Беларусі
    • AquaViva 2027–2030
    • DisTerrMem 2019–2024
    • Review of Institute of the Grand Duchy of Lithuania
  • -> Tэмы
    • Kанферэнцыi
    • Ненавуковыя мерапрыемствы
    • Падзеі, звязаныя з Iнстытутам
    • Праекты са школамі
    • Публiчныя лекцыі i дыскусіi
    • Публікацыі
    • Cесія, Школa

Публікацыі

Даследчыкі ВКЛ у Беларусі

2022-12-20 By Tadas Šaulys

Сяргей Марозаў, Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага: біябібліяграфічны даведнік, Гродна–Каўнас, 2022.

Даведнік сабраў пад адной вокладкай біяграфічную і бібліяграфічную інфармацыю пра тых прадстаўнікоў інтэлектуальнай працы Рэспублікі Беларусь, хто ў перыяд 1991–2022 г. сказаў сваё важкае слова ў вывучэнні і папулярызацыі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і гісторыі Беларусі той эпохі (сярэдзіна ХІІІ–XVIII ст.). Даведнік утрымлівае 172 артыкулы-персаналіі пра гісторыкаў, архівістаў, археолагаў, этнолагаў, культуролагаў, філолагаў, філосафаў, геральдыстаў, картографаў, краязнаўцаў, пісьменнікаў, журналістаў, стваральнікаў гістарычных сайтаў, для якіх праблематыка Вялікага Княства Літоўскага стала галоўным даследчым полем або важным напрамкам іх навуковай, літаратурнай, публіцыстычнай ці іншай дзейнасці.

Разлічана на навукоўцаў, аспірантаў, студэнтаў, творцаў са сферы літаратуры і мастацтва, супрацоўнікаў архіваў і музеяў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй і спадчынай Вялікага Княства Літоўскага.

Гістарычная палітыка Беларусі. Маніторынг.

2022-07-15 By Tadas Šaulys

Маніторынг рыхтуецца ў рамках сістэмнага даследавання гістарычнай палітыкі, якое ажыццяўляе Інстытут “Палітычная сфера“ і Інстытут Вялікага Княства Літоўскага. Асноўнымі крыніцамі для маніторынга выступаюць медыя-тэксты беларускіх дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, якія звязваюць гістарычнае мінулае з актуальнай грамадска-палітычнай сітуацыяй і дзяржаўнай палітыкай. Гэтыя медыя-тэксты ўбудоўваюцца ў больш шырокі аналітычны кантэкст для разумення тэндэнцый гістарычнай палітыкі, магчымасцей і абмежаванняў палітыкі памяці ў Беларусі.

The project is financed by the funds of the Development Cooperation and Democracy Promotion Programme

Чэрвень – Кастрычнік, 2021

Лістапад 2021 – Студзень 2022

Люты – Красавік 2022

май – ліпень 2022

Жнівень – кастрычнік 2022

Лагатып – сімвал літоўска-беларускага супрацоўніцтва

2021-11-06 By Tadas Šaulys

Лагатып сімвалізуе супрацоўніцтва абодвух народаў, якое доўжыцца больш за семсот гадоў – ад часоў Вялікага Княства Літоўскага да апошніх падзей, звязаных з беларускай рэвалюцыяй.

Самы галоўны сімвал, які злучае літоўцаў і беларусаў, — гэта Пагоня. На лагатыпе адлюстраваны злёгку стылізаваныя шчыты беларускіх і літоўскіх вершнікаў. Крыжы на шчытах — галоўная дэталь, якая надае кожнаму з іх нацыянальную адметнасць. На літоўскім гербе мы бачым падвойны Ягелонскі крыж, звязаны з дынастыяй Гедымінавічаў-Ягелонаў, якая кіравала Вялікім Княствам Літоўскім, а таксама звязаны з міжваеннай Літоўскай Рэспублікай. На беларускім шчыце – крыж св. Еўфрасінні Полацкай, які ўзнік у ХІІ ст. і сімвалізуе шматвяковую беларускую дзяржаўнасць.

Важна адзначыць, што ў мінулым беларускі і літоўскі крыжы, намаляваныя на шчыце пагоні, былі рознымі. У міжваенны перыяд крыж на літоўскім гербе мог быць жоўтым на чырвоным фоне або нават белым. У сваю чаргу, беларусы маглі мець белы падвойны крыж літоўскай формы на чырвоным фоне. Таксама як у Літве, так і ў Беларусі існавалі розныя іншыя, нават стылізаваныя, варыянты пагоні.

Лагатып распрацаваў беларускі дызайнер Уладзімір Цэслер.

Лагатып можа свабодна выкарыстоўваць у Інтэрнэце і ў прэсе ўсім, хто вядзе дзейнасць, звязаную з літоўска-беларускім супрацоўніцтвам.

Спампаваць выяву: каляровая png, cdr; чорна-белая jpg, cdr.

The project is financed by the funds of the Development Cooperation and Democracy Promotion Programme

Прэзентацыя першай літоўскамоўнай “Гісторыі Беларусі” адбудзецца ў Коўне і Вільні

2021-10-12 By Tadas Šaulys

Прэзентацыя кнігі “Гісторыя Беларусі” Русціса Камунтавічуса адбудзецца 15 кастрычніка а 17 гадзіне ў Бібліятэцы-музеі Прэзідэнта Валдаса Адамкуса ў Коўне і 16 снежня а 17 гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы імя Марцінаса Мажвідаса ў Вільні.
Да гэтага часу не існавала аніводнай сінтэтычнай працы па гісторыі Беларусі, напісанай літоўскім гісторыкам. Больш за тое, не існавала нават перакладаў на літоўскую мову. Так выйшла нават нягледзячы на той факт, што продкі сучасных літоўцаў і беларусаў жылі ў адной дзяржаве – Вялікім княстве Літоўскім – ад XIII стагоддзя. Упершыню гэтыя народы пачалі жыць асобна толькі пасля Першай сусветнай вайны ў міжваенны перыяд. Другі палітычны падзел надыйшоў пасля 1990 году і трывае дацяпер. Ацэньваючы гэтыя падзеі з перспектывы часу, аніводзін іншы суседні народ – ці то латышы, ці то палякі, ці то рускія – не мелі з літоўцамі так доўгай супольнай гісторыі.
Прэзентаваная кніжка не была напісаная згодна з прынцыпам паказаць “як было насамрэч”, апісваючы падзеі і гістарычныя працэсы ў мінулым. Мэтай кнігі з’яўляецца параўнанне пунктаў гледжання літоўскай і беларускай гістарыяграфіі на супольную гісторыю часоў Вялікага княства Літоўскага. Чаму гэтыя наратывы адрозніваюцца? Што мела вызначальнае значэнне ў тым, што літоўскі і беларускі погляд на Вялікае княства Літоўскае адрозніваюцца? Які ўплыў мела гэтая розніца на фармаванне абодвух народаў і іх супрацу паміж сабой? Асаблівая ўвага надаецца таму, якім чынам працякалі гістарычныя працэсы ў XIX і XX стагоддзях. Якія былі падабенствы, але і як узнікалі і развіваліся разбежнасці ў гістарычных лёсах абодвух народаў?
Кніга распавядае гісторыю Беларусі праз оптыку літоўскага гісторыка і літоўскі гістарычны кантэкст.

Першы выпуск Штогодніка Інстытута Вялікага княства Літоўскага

2021-04-30 By Tadas Šaulys

У красавіку 2021 г. выйшаў першы выпуск Штогодніка Інстытута ВКЛ. Часопіс выдаецца на ангельскай мове. Редакцыйная калегiя: праф. Пшэмыслаў Дамброўскі (Польшча) – галоўны​​ редактар, др. Андрэй Казакевіч (Беларусь), др. Русціс Камунтавічус (Літва) і Томаш Мікайчэўскі (Польшча). У склад навуковай рады ўваходзяць: праф., др. габ. Дарыюш Шпопер (Польшча), праф. Рымантас Мікныс (Літва), праф. Аляксандр Смалянчук (Беларусь), праф. Ігар Цэпенда (Украіна), праф. Эрыкс Екабсонс (Латвія).

Аўтары тэкстаў першага нумара – даследчыкі з Польшчы, Літвы, Украіны, Даніі і Італіі. Апублікаваны навуковыя артыкулы па гісторыі права і мастацтва ў Літве, а таксама па праблемах памяці, права і эканомікi.

Публікацыя Інстытута ВКЛ пра Пажайсліс

2021-03-21 By Tadas Šaulys

У 2019 годзе выйшла публікацыя Інстытута ВКЛ пад назвай “Пажайліс: убачыць і зразумець” (“Pažaislis: pamatyti ir suprasti”) за аўтарствам Русціса Камунтавічуса. Пажайліс – самы дасканалы твор мастацтва, які быў створаны на землях былога Вялікага Княства Літоўскага. Публікацыя дае адказы на пытанні, якія канкрэтныя элементы групы (?) важныя, чаму яны лічацца такімі і як іх можна распазнаць. Якія сімвалы і значэнні былі закадзіраваны ў архітэктурна-мастацкіх рашэннях. Нарэшце, чаму гэтыя элементы ідэальнай прыгажосці былі выкладзены так, што іх нялёгка ўбачыць.

Дадатковая інфармацыя.

  • Page 1
  • Page 2
  • Page 3
  • Next Page »

Primary Sidebar

Slapukų ir privatumo politika

© 2017–2026 Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės Institutas. Hosted on PressHill - The Best WordPress/ClassicPress Hosting Server

Ši svetainė naudoja slapukus, kad pagerintų jūsų naršymo patirtį. Jei toliau tęsite naršymą, mes laikysime, kad sutinkate su mūsų slapukų ir privatumo politika.Slapukų nustatymai Sužinokite daugiau Sutinku
Privacy & Cookies Policy

Privatumo ir slapukų apžvalga

Ši svetainė naudoja slapukus, kad pagerintų jūsų patirtį naršant svetainėje. Slapukai, kurie priskiriami būtinoms kategorijoms, yra saugomi jūsų naršyklėje, nes jie yra būtini pagrindinėms svetainės funkcijoms veikti. Mes taip pat naudojame trečiųjų šalių slapukus, kurie padeda mums analizuoti ir suprasti, kaip jūs naudojatės šia svetaine. Šie slapukai bus saugomi jūsų naršyklėje tik gavus jūsų sutikimą. Jūs taip pat turite galimybę atsisakyti šių slapukų. Bet kai kurių iš šių slapukų atsisakymas gali paveikti jūsų naršymą.
Necessary
Visada leidžiami
Norint, kad svetainė tinkamai veiktų, šie slapukai yra būtini. Į šią kategoriją įeina tik slapukai, užtikrinantys pagrindines svetainės funkcijas ir saugumo ypatybes. Šie slapukai nesaugo jokios asmeninės informacijos.
Non-necessary
Visi slapukai, kurie gali būti nebūtinai reikalingi svetainės veikimui ir kurie yra naudojami specialiai rinkti vartotojo asmeninius duomenis naudojantis analitiniais įrankiais ir kitu įterptuoju turiniu, yra vadinami nereikalingais slapukais. Šiems slapukams naudoti reikalingas jūsų sutikimas.
SAVE & ACCEPT
  • Lietuviškai
  • Polski
  • Український