Правілы
Узнагарода імя Ю. Бардаха, заснаваная Інстытутам Вялікага Княства Літоўскага (далей: Узнагарода), прысуджаецца за доктарскія (кандыдацкія) працы, прысвечаныя ідэям і гісторыі ВКЛ.
1. Прэмія накіравана на заахвочванне даследаванняў спадчыны ВКЛ, яго дзяржаўнай, прававой і культурнай традыцыі.
2. Прыярытэт надаецца працам, якія тычацца дзяржаўнай, прававой і культурнай традыцыі ВКЛ, праявам трываласці ідэі ВКЛ у XIX і XX ст., а таксама тэмам, прысвечаным гісторыі прынамсі двух дзяржаў абшару былога ВКЛ – Беларусь, Літва, Польшча, Украіна.
3. Паведамляем, што працы для Узнагароды могуць ахопліваць розныя сферы гуманітарных і сацыяльных навук: гісторыя, паліталогія, гісторыя мастацтва, філалогія і лінгвістыка, сацыялогія, гісторыі права і палітычнага ладу, геаграфія.
4. Узнагарода можа быць нададзена грамадзяніну любой краіны, які прадставіць доктарскую (кандыдацкую) працу. Тэрмін прадстаўлення прац абвяшчаецца адмысловым інфармацыйным лістом.
5. На конкурс не могуць падавацца працы, старэйшая за два гады.
6. Для Узнагароды працы могуць быць прадстаўлены самім кандыдатам альбо ўстановай (кафедра, факультэт, навуковы цэнтр і інш.) пасля атрымання згоды кандыдата.
7. На конкурс могуць быць пададзеныя працы напісаныя на беларускай, літоўскай, польскай, украінскай, а таксама англійскай альбо рускай мовах.
8. Электронная версія працы, а таксама меркаванне кіраўніка прымаюцца на адрас: rustis@ldki.lt.
9. Пераможцаў – першае, другое і трэццяе месца – абярэ навуковая камісія, прызначаная Інстытутам ВКЛ.
10. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце Інстытута ВКЛ (www.ivkl.lt) альбо па электроннай пошце rustis@ldki.lt (Русціс Камунтавічус).