25-28 чэрвеня 2015 года ў Польшчы, у ваколіцах Беластоку, адбылася летняя школа “Еўрапейскае пагранічча: палітычныя, гістарычныя і інтэлектуальныя мадэлі”. Школа сабрала каля 30 слухачоў і студэнтаў Беларускага калегіума. Школа была арганізаваная Беларускім калегіумам, Інстытутам “Палітычная сфера”, Інстытутам ВКЛ, Універсітэтам Вітаўта Вялікага, Беларускім гістарычным таварыствам і іншымі партнёрамі. _Summer School_Program_20150625_28
Візіт у Коўна студэнтаў з Івана-Франкоўска
З 30 сакавіка па 5 красавіка 2015 года Коўна і Вільню наведала група студэнтаў з Прыкарпацкага нацыянальнага універсітэту імя В. Стэфаніка (ПНУ). Пад час візіту адбылося спатканне са студэнтамі Універсітэта Вітаўта Вялікага (ВДУ), таксама госці праслухалі шэраг лекцый і падарожнічалі па Літве. Праект быў рэалізаваны ў рамках супольнай праграмы абменаў ПНУ, ВДУ і Інстытута ВКЛ.
Літоўска-беларуская летняя школа
1-10 ліпеня 2013 года Таварыства студэнтаў-гісторыкаў і кафедра гісторыі Універсітэта Вітаўта Вялікага разам з Інстытутам ВКЛ арганізавалі летнюю школу беларускай і літоўскай мовы і культуры. У Коўна прыехалі студэнты з Полацка, якія вучылі літоўскую мову, студэнты з Коўна ў сваю чаргу вучылі беларускую мову. Выкладчыкі з Беларусі і Літвы правялі лекцыі па пытанням гісторыі і […]
Конкурс для школ
Гімназія Ковенскага тэхналагічнага універсітэта, Універсітэт Вітаўта Вялікага і Інстытут ВКЛ заклікаюць усіх школьнікаў Літвы 10-12 класаў прыняць удзел у Другім конкурсе эсэ Інстытута Вялікага Княства Літоўскага. 1 этап. 5 верасня 2013 – 15 лістапада 2013. Дыстанцыйны конкурс школьных эсэ 2 этап. 5 снежня – творчыя семінары, з удзелам прафесійных гісторыкаў, фіналістаў конкурсу і іх настаўнікаў.
Беларуска-літоўскія маладзёжная школа
Лагер у Дзукіі – “Аддай айчыне тое, што павінен!” 1-5 ліпеня 2012 года ў Дзукіі на агратурыстычнай ферме адбыўся літоўска- беларускі лагер, арганізатарамі якога выступілі, у прыватнасці, Універсітэт Вітаўта Вялікага (УВВ), Інстытут ВКЛ і “Цэнт Усходняй палітыкі”. Лагер адбыўся пад дэвізам літоўскіх партызан “Аддай айчыне тое, што павнінен!”. Яго мэтай была спроба прааналізаваць, ці з’яўляецца […]
Летняя сесія, прысвечаная ўгодкам бітвы пад Грунвальдам
23-27.08.2010 Інстытут ВКЛ сумесна з Асяродкам Палітыкі Усходу (Вільня) арганізуюць летнюю сесію пад назвай “Бітва пад Грунвальдам 600 гадоў таму – ці сягае мяне, грамадзяніна Літвы і Беларусі пачатку ХХІ стагоддзя, рэха тых змаганняў?” У сесіі будуць браць удзел каля 20 студэнтаў з Літвы і Беларусі. Мадэратарамі будуць др. Гедрэ Мілерытэ (Універсітэт Вітаўта Вялікага, Коўна) […]