18 лютага 2019 года ў Прыкарпацкім нацыянальным універсітэце імя В.
Стэфаніка (Івана-Франкоўск, Украіна) адбылася арганізаваная Інстытутам
Вялікага Княства Літоўскага прэзентацыя кніг. Прафесар Аляксандр
Смалянчук (Гродна) прадставіў выдадзеную ў 2018 годзе кнігу “Раман
Скірмунт (1868-1939): біяграфія грамадзяніна краю”, прысвечаную аднаму
з найбольш значных прадстаўнікоў “краёвай” ідэй у Беларусі. Вядомы
украінскі гісторык Вольга Кавалеўская (Кіеў) прадставіла сваю кнігу,
выдадзеную ў бягучым годзе, “Таямніцы казацкіх партрэтаў”. Выданне
прадстаўся дзесяць нарысаў з гісторыі старажытнай і сучаснай
іканаграфіі вядомых украінскіх гетманаў, палкоўнікаў, сотнікаў, а
таксама іх мацярэй і жонак. Пад час прэзентацыі адбылася дыскусія, у
якой узялі ўдзел прафесар Эгідыюс Александравічус (Каўнас) і доктар
Андрэй Казакевіч. Мадэратарам падзеі выступіў Міраслаў Валашчук
(Івана-Франкоўск).
Публікацыі
Ольга Ковалевська, «Таємниці козацьких портретів», Кыïв 2019
Выданне прадстаўся дзесяць нарысаў з гісторыі старажытнай і сучаснай іканаграфіі вядомых украінскіх гетманаў, палкоўнікаў, сотнікаў, а таксама іх мацярэй і жонак. У захапляльнай форме чытачам прапаноўваецца даведацца, які з захаваных партрэтаў дэманструе нам сапраўднага Івана Мазэпу, задумацца над тым, ці сапраўды Пётр Дарашэнка выглядаў так, як яго малявалі мастакі, даведацца, чаму Івана Самойлавіча выяўлялі з заплюшчанымі вачыма, высветліць, якім сапраўды быў Іван Гонта, уявіць, як павінна была выглядаць на партрэце паважаная гетманша ці палкоўніца, а таксама даведацца, чаму адбываліся падмены асоб, што маляваліся на партрэтах.
Кніга адрасаваная навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй ды культураю казацкага часу і гатовы пабачыць мінулае Украіны праз прызму захапляльных гісторый партрэтаў яе выдатных дзеячаў.
Выдавецтва: «Кліо»: http://www.clio.in.ua
Першы і адзіны літоўскі сайт, прысвечаны гісторыі і сучаснасці Беларусі.
Улетку 2017 года завершана і прэзентавана інтэрнэт-старонка www.gudija.lt. Там публікуюцца фрагменты першай гісторыі Беларусі на літоўскай мове, якую зараз рыхтуе Русціс Камунтавічус. Кожны месяц таксама з’яўляюцца аналітычныя тэксты пра палітыку і культуру Беларусі, падрыхтаваныя беларускім палітолагам Андрэем Казакевічам і супрацоўнікам цэнтра Чэслава Мілаша універсітэта Вітаўта Вялікага Томашам Блашчакам.
Швейцарыя і ВКЛ: мастацтва і архітэктура
Улетку 2017 года завершана і прэзентавана інтэрнэт-старонка www.lugano.lt. Гэта самы вялікі літоўскі сайт, прысвечаны мастацтву і архітэктуры Вялікага княства Літоўскага, а таксама гістарычным сувязям Літвы і Швейцарыі.
Кніга, прысвечаная гісторыі сувязяў Літвы і Швейцарыі
У пачатку 2017 года апублікавана кніга «Літва і Швейцарыя: 15 000 гадоў адносін. Храналагічны агляд». Аўтар – Юдзіт Левоніг, у супрацоўніцтве з Русцісам Камунтавічусам. Гэта першая комплексная праца, якая прысвечана гісторыі сувязяў Літвы і Швейцарыі. Кніга была выдадзена на дзвюх мовах: літоўскай і нямецкай.
Пераклад III Статута ВКЛ на літоўскую мову
У снежні 2016 года Інстытут ВКЛ падпісаў пагадненне з юрыдычнай фірмай Glimsted і выдавецтвам Alma Littera датычна падтрымкі перакладу на літоўскую мову III Статута ВКЛ. Гэта адно з самых важных інтэлектуальных дасягненняў у гісторыі Літвы, статут уступіў у сілу ў 1588 годзе і быў адменены толькі ў 1842 годзе расійскімі акупацыйнымі ўладамі, ён ніколі не быў перакладзены на літоўскую мову. Чытаць далей: www.3statutas.lt.