Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацыяў, пад эгідай Універсітэта
Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь)
аб’яўляе пра збор заявак для ўдзелу ў Першым міжнародным кангрэсе
даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 23-25 верасня 2011 года (Коўна,
Літва).
Kанферэнцыi
Канферэнцыя
25 лістапада 2010 году адбудзецца міжнародны семінар “Погляды на
дзяржаўнасць Літвы і Польшчы ў ХХ ст.” (памяці Ежы Гедройця (1906-
2000), Ганаровага грамадзяніна Літоўскай Рэспублікі). Пачатак а 10 гадзіне
ў Гістарычным Прэзідэнцкім палацы ў Коўне. Арганізатары: Iнстытут ВКЛ,
кафедра паліталогіі Ўніверсітэту Витаўта Вялікага, Гістарычны Прэзідэнцкі
палац у Коўне.
Міжнародны Кангрэс даследаванняў Беларусі
5-7 кастрычніка 2010 года ў Коўне адбылася нарада беларускіх і літоўскіх
навукоўцаў, прысвечаная падрыхтоўцы арганізацыі першага Міжнароднага
Кангрэсу даследаванняў Беларусі, запланаванага на 23-25 верасня 2011
году. Мэтай Кангрэсу з’яўляецца агляд дасягненняў у даследаванні
Беларусі ў галіне гісторыі, паліталогіі, сацыялогіі і гісторыі ідэі напрацягу
апошняга двадцаццігоддзя. Кангрэс плануецца правесці ў Коўне.
Мяркуецца, што ўдзел у ім возьмуць навукоўцы з Беларусі, Літвы,
Польшчы, а таксама з іншых краін Еўропы і Амерыкі. Галоўнымі
арганізатарамі Кангрэсу з’яўляюцца Інстытут ВКЛ і Інстытут палітычных
даследаванняў “Палітычная сфера” з Менску. Больш інфармацыі можна
атрымаць на інтэрнэт старонцы www.icbs.lt.
Kанферэнцыя “Часы Вітаўта і Ягайлы”
9-10 верасня 2010 г. ва Універсітэце Вітаўта Вялікага мяркуецца
канферэнцыя “Часы Вітаўта і Ягайлы”, удзел у якой возьмуць гісторыкі з
Літвы, польшчы і Украіны. Арганізатары канферэнцыі: Ягелонскі універсітэт
у Кракаве, Універсітэт Вітаўта Вялікага ў Коўне i Інстытут ВКЛ.