Інстытут “Палітычная Сфера”, Інстытут Вялікага Княства Літоўскага а
таксама партнёры з Беларусі і Літвы 30-31 мая 2014 году арганізуюць
канферэнцыю “Войны ў культурнай і палітычнай традыцыі Беларусі і
дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы”.
Kанферэнцыi
Call for papers: канферэнцыя “Аднаўленне гісторыі: палітыка памяці ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе”
У рамках канферэнцыі, якая пройдзе 3-4 траўня 2013 г. ў Мінску,
плануецца прааналізаваць асноўныя стратэгіі рэалізацыі гістарычнай
палітыкі ў краінах Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы, выявіць спецыфічныя і
агульныя рысы працы з мінулым, разгледзець узаемасувязь палітыкі
памяці з шырэйшым кантэкстам палітычных і культурных трансфармацый
посткамуністычных краін.
Задача канферэнцыі – стварыць пляцоўку для ўзаемадзеяння акадэмічных і
экспертных супольнасцей рэгіёна для глыбейшага разумення і
даследавання праблем палітыкі памяці ва Ўсходняй Еўропе.
Для аналізу і разгляду на дадзенай канферэнцыі будуць вылучаныя
наступныя тры ключавыя тэмы, якія уяўляюцца нам найбольш значнымі
для асэнсавання агульнай культурна-гістарычнай спадчыны рэгіёна:
1. Агульнае мінулае ці аўтаномныя нацыянальныя гісторыі? Памяць пра
ВКЛ і Рэч Паспалітую ў дзяржавах Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы.
2. Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863 г.: канфлікт інтэрпрэтацый праз 150
гадоў.
3. Камуністычнае мінулае: паміж пераадоленнем і рэстаўрацыяй у
посткамуністычных краінах.
Асноўныя арганізатары:
Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь)
Інстытут ВКЛ (Літва)
Instytut Polski (Мінск, Беларусь)
Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)
Працоўныя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская, польская.
Прыблізны лік удзельнікаў – 40 чалавек.
Тэхнічныя дэталі
Для ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі неабходна даслаць:
1) CV на любой працоўнай мове
2) тэзісы выступу памерам у 2-3 тыс. друкаваных знакаў на любой
працоўнай мове
3) таксама ў лісце неабходна паведаміць, ці патрабуецца візавая
падтрымка.
Заяўку неабходна даслаць на адрас info @ palityka.org да 3 сакавіка 2013
года.
Арганізатары хадайнічаюць пра атрыманне бясплатнай беларускай візы.
У асобных выпадках можа быць разгледжана пытанне пра кампенсацыю
выдаткаў на пражыванне і праезд.
Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў Беларусі
Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які адбыўся 28-30
верасня 2012 года, стаў значанай акадэмічнай падзеяй. Удзел у працы
Кангрэса прынялі каля 350 навукоўцаў і гасцей, якія прадстаўлялі
практычна ўсе буйныя гарады і акадэмічныя цэнтры Беларусі, а таксама
больш за 15 краін свету.
Улічваючы пазітыўны досвед 2011 і 2012 года Арганізацыйны камітэт
Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае пра падрыхтоўку ў
2013 годзе чарговага Кангрэса паводле наступнага графіку:
Даты правядзення Кангрэса – 11-13 кастрычніка 2013 года.
Ласкава просім акадэмічныя супольнасці і іх лідараў у Беларусі і за мяжой
фармуляваць свае прапановы, а таксама падаваць заяўкі на арганізацыю
секцый і панэляў.
Будзем удзячныя за распаўсюд гэта інфармацыі, а таксама любыя
каментары і прапановы.
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
Запрашаем да ўдзелу ў другім Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў
Беларусі, які адбудзецца 28-30 верасня 2012 года ў Коўна. Заяўкі на ўдзел
прымаюцца да 15 чэрвеня 2012 года. Больш інфармацыі глядзіце на сайце
www.icbs.lt. Кангрэс арганізуе кансорцыум літоўскіх і беларускіх
арганізацый, на чале якога стаяць Універсітэт Вітаўта Вялікага і Інстытут
палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”. Адным з арганізатараў
Кангрэса з’яўляецца Інстытут ВКЛ.
Дыскусія “Хто здрадзіў ідэі Ежы Гедройца? Яшчэ разпра стан польска-літоўска- беларускіх стасункаў”
15-18 ліпеня 2012 года ў Варшаўскім універсітэце адбудзецца Міжнародная
канферэнцыя, прысвечаная Усходняй Еўропе “Старое і новае. Мінулае, сучаснасць, будучыня камуністычнага свету”. У рамках канферэнцыі 15 ліпеня Інстытут ВКЛ арганізуе дыскусію “Хто здрадзіў ідэі Ежы Гедройца?
Яшчэ раз пра стан польска-літоўска-беларускіх стасункаў”. У дыскусіі
прымуць удзел Е. Маліцкі, праф. Д. Шпопер, праф. Э. Александравічус,
праф. А. Калакаўскас, Е. Е. Камар, Р. Мікніс. Больш падрабязную
інфармацыю глядзіце тут: www.studium.uw.edu.pl.
Міжнародная навуковая канферэнцыя
Міжнародная навуковая канферэнцыя
Нацыя, дзяржава, рэгіён: нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і
Літве
(канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя)
11-12 траўня 2012 года (Мінск, Беларусь).
Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
Мінск, вул. Захарава 68
Пачатак рэгістрацыі з 9.00
адрас для кантактаў: [email protected]
Больш падрабязная інфармацыя: www.palityka.org
Арганізатары: Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”
(Беларусь-Літва), Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспублікі Беларусь
(Беларусь), Польскі Інстытут у Мінску (Беларусь), Інстытут Вялікага
княства Літоўскага (Літва).