Вялікае княства Літоўскае – бастыён грамадзянскай супольнасці Ўсходняй і
Цэнтральнай Еўропы, язва на целе Еўропы, імперыя альбо ахвяра
гістарычных акалічнасцяў? З нагоды збліжаючыхся 220 угодкаў
Канстытуцыі 3 мая 1791 года хочам яшчэ раз застанавіцца над сувяззю
грамадства сучаснай Літвы са спадчынай Вялікага княства Літоўскага.
Гімназія Ковенскага Тэхнічнага ўніверсітэту i Інстытут Вялікага княства
Літоўскага запрашаюць усіх вучняў 10-12 класаў да ўдзелу ў
“Рэспубліканскім конкурсе прац на тэму Вялікага княства Літоўскага”. У
прадстаўленых на конкурс працах павінны быць асэнсаваны і ацэнены
досвед грамадства і палітыкі ВКЛ у кантэксце развіцця сучаснай Літвы.
Просім надсылаць нам да 15 снежня 2010 года працы на адну з выбраных
тэмаў:
1.”Шчасце народаў ад справядлівага права, поспех права ад яго выканання
залежыць” (з Канстытуцыі 3 мая).
2.Адносіны Літвы з суседзямі: як досвед ВКЛ можа дапамагчы цяперашнім
палітыкам.
Падрабязную інфармацыю аб правядзенні конкурсу, а таксама
патрабаванні да прац можна знайсці ва ўмовах конкурсу.
Кансультуе ўдзельнікаў конкурсу і іх настаўнікаў Konsultacji настаўнік
гісторыі з Гімназіі КТУ Домас Багушэвічус па адрасу:
[email protected].
Дзень Беларусі (1)
24 сакавіка а 13 гадзіне (аўдыторыя 203, Gedimino g. 44, Коўна) запрашаем
на навуковую дыскусію “Чаму Беларусь не святкуе дзень незалежнасці?”. У
дыскусіі прымуць удзел выкладчыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага праф.
доктар габілітаваны Гінтаўтас Мажэйкіс і дацэнт доктар Русціс
Камунтавічус, дацэнт Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы Эдуард
Мазько, прафесары Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.
Мадэратар – дацэнт доктар Анджэй Пукшто.
Арганізатары: Універсітэт Вітаўта Вялікага: факультэт паліталогіі і кафедра
гісторыі, Інстытут ВКЛ і Еўрапейскі гуманітарны універсітэт.
Дзень Беларусі (2)
24 сакавіка запрашаем на лекцыю Эдуарда Мазько, дацэнта Гродзенскага
універсітэта, на тэму “Беларускае нацыянальнае адраджэнне ХІХ – пачатку
ХХ стагоддзя”. Пачатак а 17 гадзіне, месца – Інстытут Літоўскай Эміграцыі
(Daukanto 25), другі паверх. Лекцыя будзе прачытана на рускай мове.
Арганізатары: Інстытут ВКЛ і Цэнтр славістыкі імя Ч. Мілаша Універсітэта
Вітаўта Вялікага.
Kонкурс для літоўскай моладзі
Запрашаем літоўскую моладзь да ўдзелу ў фотамарафоне, мэтай якога ёсць
наведванне, апісанне і фатаграфавнне літоўскіх замкаў. Лаўрэаты
атрымаюць узнагароды. Арганізатарамі конкурса з’яўляюцца Цэнтар
турызму літоўскай моладзі, Універсітэт Вітаўта Вялікага, Інстытут ВКЛ і
іншыя партнёры.
Заснаванне Інстытута ВКЛ 26-га лістапада 2009 г.
26 лістапада 2009 г. адбылося некалькі імпрэз, галоўнымі арганізатарамі
якіх былі Інстытут ВКЛ і кафедра паліталогіі Універсітэта Вітаўта Вялікага.