У 2010 годзе спонсарам Інстытута ВКЛ з’яўляецца AGUS Capital Management (Лугана, Швейцарыя). У сакавіку 2010 г. была падпісана дамова аб супрацоўніцтве паміж Інстытутам ВКЛ і AGUS Capital managment, зарэгістраванай у Лугана, якую прадстаўляе п. Гінтаўтас Бэрташюс – ганаровы консул Літвы ў Тыціно. Мэта праекту – даследаванне гістарычных сувязей паміж Вялікім Княствам Літоўскім і кантонам Тыціно. […]
Даследаванне гістарычных сувязей паміж ВКЛ і Тыціно (кантон Швейцарыі)
У сакавіку 2010 г. была падпісана дамова аб супрацоўніцтве паміж Інстытутам ВКЛ і AGUS Capital managment, зарэгістраванай у Лугана, якую прадстаўляе п. Гінтаўтас Бэрташюс – ганаровы консул Літвы ў Тыціно. Мэта праекту – даследаванне гістарычных сувязей паміж Вялікім Княствам Літоўскім і кантонам Тыціно.
Kонкурс прац на тэму Вялікага княства Літоўскага
Вялікае княства Літоўскае – бастыён грамадзянскай супольнасці Ўсходняй і Цэнтральнай Еўропы, язва на целе Еўропы, імперыя альбо ахвяра гістарычных акалічнасцяў? З нагоды збліжаючыхся 220 угодкаў Канстытуцыі 3 мая 1791 года хочам яшчэ раз застанавіцца над сувяззю грамадства сучаснай Літвы са спадчынай Вялікага княства Літоўскага. Гімназія Ковенскага Тэхнічнага ўніверсітэту i Інстытут Вялікага княства Літоўскага запрашаюць усіх […]
Дзень Беларусі (1)
24 сакавіка а 13 гадзіне (аўдыторыя 203, Gedimino g. 44, Коўна) запрашаем на навуковую дыскусію “Чаму Беларусь не святкуе дзень незалежнасці?”. У дыскусіі прымуць удзел выкладчыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага праф. доктар габілітаваны Гінтаўтас Мажэйкіс і дацэнт доктар Русціс Камунтавічус, дацэнт Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы Эдуард Мазько, прафесары Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. Мадэратар – дацэнт доктар […]
Дзень Беларусі (2)
24 сакавіка запрашаем на лекцыю Эдуарда Мазько, дацэнта Гродзенскага універсітэта, на тэму “Беларускае нацыянальнае адраджэнне ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя”. Пачатак а 17 гадзіне, месца – Інстытут Літоўскай Эміграцыі (Daukanto 25), другі паверх. Лекцыя будзе прачытана на рускай мове. Арганізатары: Інстытут ВКЛ і Цэнтр славістыкі імя Ч. Мілаша Універсітэта Вітаўта Вялікага.
Kонкурс для літоўскай моладзі
Запрашаем літоўскую моладзь да ўдзелу ў фотамарафоне, мэтай якога ёсць наведванне, апісанне і фатаграфавнне літоўскіх замкаў. Лаўрэаты атрымаюць узнагароды. Арганізатарамі конкурса з’яўляюцца Цэнтар турызму літоўскай моладзі, Універсітэт Вітаўта Вялікага, Інстытут ВКЛ і іншыя партнёры.
