Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацыяў, пад эгідай Універсітэта
Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь)
аб’яўляе пра збор заявак для ўдзелу ў Першым міжнародным кангрэсе
даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 23-25 верасня 2011 года (Коўна,
Літва).
Публічная дыскусія “Што далей з польска-літоўскім стратэгічным партнёрствам?”
25 лістапада 2010 года ў 16.oo Інстытут ВКЛ супольна з факультэтам
палітычных навук і дыпламатыі ВДУ (Універсітэт Вітаўта Вялікага)
арганізоўвае публічную дыскусію “Што далей з польска-літоўскім
стратэгічным партнёрствам?”. Дыскусія адбудзецца на факультэтам
палітычных навук і дыпламатыі ВДУ (вул. Gedymino 44). Удзел у ёй
возьмуць навукоўцы з Беларусі, Літвы і Польшчы: праф. Дарыюш Шпопер
(Гданьскі Ўніверсітэт), Ян Маліцкі (Варшаўскі Ўніверсітэт), праф. Эгідзіюс
Александравічус (ВДУ), праф. Антанас Кулакаўскас, др. Анджэй Пукшта
(ВДУ), Кшыштаф Чыжэўскі (Фонд Памежжа, Сейны), др. Андрэй Казакэвіч
(Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, Мінск), др.
Рымантас Мікніс (Інстытут гісторыі Літвы), Яцэк Ян Комар (ПКН Орлен,
журналіст). Запрашаем.
Канферэнцыя
25 лістапада 2010 году адбудзецца міжнародны семінар “Погляды на
дзяржаўнасць Літвы і Польшчы ў ХХ ст.” (памяці Ежы Гедройця (1906-
2000), Ганаровага грамадзяніна Літоўскай Рэспублікі). Пачатак а 10 гадзіне
ў Гістарычным Прэзідэнцкім палацы ў Коўне. Арганізатары: Iнстытут ВКЛ,
кафедра паліталогіі Ўніверсітэту Витаўта Вялікага, Гістарычны Прэзідэнцкі
палац у Коўне.
Праек для літоўскай моладзі “Помнікі Вітаўта Вялікага”
Запрашаем літоўскіх вучняў і студэнтаў ў падарожжы для адшукання і
фатаграфаваняя помнікаў Вітаўта Вялікага ў розных мясцінах Літвы,
Польшчы, Беларусі і Расіі. Прадстаўленыя ўдзельнікамі фотаздымкі і запісы
з падарожжаў па месцах, дзе ёсць помнікі Вітаўта Вялікага будуць ацэнены
спецыяльна створанай камісіяй. Час дзеяння праекту: ад кастрычніка 2010
г. да 8 верасня 2011 г.. Пераможцы будуць узнагароджаны ў-ва
Ўніверсітэце Вітаўта Вялікага. Арганізатарам праекта з’яўляецца ЦЭнтр
турызму літоўскай моладзі. Партнёры праекта: Клуб Вітаўтаў, Інстытут ВКЛ,
Універсітэт Вітаўта Вялікага, часопіс „Kelionės ir pramogos“.
Міжнародны Кангрэс даследаванняў Беларусі
5-7 кастрычніка 2010 года ў Коўне адбылася нарада беларускіх і літоўскіх
навукоўцаў, прысвечаная падрыхтоўцы арганізацыі першага Міжнароднага
Кангрэсу даследаванняў Беларусі, запланаванага на 23-25 верасня 2011
году. Мэтай Кангрэсу з’яўляецца агляд дасягненняў у даследаванні
Беларусі ў галіне гісторыі, паліталогіі, сацыялогіі і гісторыі ідэі напрацягу
апошняга двадцаццігоддзя. Кангрэс плануецца правесці ў Коўне.
Мяркуецца, што ўдзел у ім возьмуць навукоўцы з Беларусі, Літвы,
Польшчы, а таксама з іншых краін Еўропы і Амерыкі. Галоўнымі
арганізатарамі Кангрэсу з’яўляюцца Інстытут ВКЛ і Інстытут палітычных
даследаванняў “Палітычная сфера” з Менску. Больш інфармацыі можна
атрымаць на інтэрнэт старонцы www.icbs.lt.
Kанферэнцыя “Часы Вітаўта і Ягайлы”
9-10 верасня 2010 г. ва Універсітэце Вітаўта Вялікага мяркуецца
канферэнцыя “Часы Вітаўта і Ягайлы”, удзел у якой возьмуць гісторыкі з
Літвы, польшчы і Украіны. Арганізатары канферэнцыі: Ягелонскі універсітэт
у Кракаве, Універсітэт Вітаўта Вялікага ў Коўне i Інстытут ВКЛ.