Таварыства нашчадкаў Вялікага Сойму, Інстытут гісторыі імя Тадэвуша
Мантэўфла Польскай акадэміі навук, Інстытут гісторыі акадэміі імя Яна
Длугаша ў Чэнстахове, кляштар ордэну Паўлінаў на Яснай Гары, а таксама
Інстытут Вялікага Княства Літоўскага 3-6 снежня запрашаюць на
міжнародную навуковую канферэнцыю Вакол Кейданскай уніі 1655 года.
Рэч Паспалітая абодвух народаў у эпоху “патопу”. Больш інфармацыі.
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі
2-4 кастрычніка 2015 года ў Коўна адбудзецца пяты штогадовы
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі, адным з арганізатараў якога
з’яўляецца Інстытут Вялікага Княства Літоўскага. Больш інфармацыі на
www.icbs.lt.
Летняя школа, прысвечаная еўрапейскаму паграніччу.
25-28 чэрвеня 2015 года ў Польшчы, у ваколіцах Беластоку, адбылася летняя школа “Еўрапейскае пагранічча: палітычныя, гістарычныя і інтэлектуальныя мадэлі”. Школа сабрала каля 30 слухачоў і студэнтаў Беларускага калегіума. Школа была арганізаваная Беларускім калегіумам, Інстытутам “Палітычная сфера”, Інстытутам ВКЛ, Універсітэтам Вітаўта Вялікага, Беларускім гістарычным таварыствам і іншымі партнёрамі. _Summer School_Program_20150625_28
Цыкл гістарычных цырымоній.
Клуб “Вольных стральцоў ковенскага павету” ў супрацоўніцтве з Інстытутам ВКЛ у 2015 годзе працягнулі цыкл “Гістарычных цырымоній у старым горадзе Коўна”. Да восені ўвечары па пятніцах гучаць стрэлы з копій гармат XIX стагоддзя. Цырымонія адбываецца на Ратушнай плошчы ў Коўна.
Міжнародная навуковая канферэнцыя “Па-за савецкім канонам: палітычны супраціў, акадэмічная і мастацкая аўтаномія ў позні савецкі перыяд (1960-я – 1980-я гады).
15 і 16 траўня 2015 года Інстытут “Палітычная сфера” ў супрацоўніцтве з Універсітэтам Вітаўта Вялікага, Амбасадай Літоўскай Рэспублікі ў Мінску, Інстытутам ВКЛ і іншымі партнёрамі ўжо чацвёрты раз арганізаваў штогадовую міжнародную канферэнцыю ў Мінску. Гэтым разам галоўнай тэмай канферэнцыі стала трыццацігоддзе пачатку перабудовы ў Савецкім саюзе і антысавецкія рухі ў позні савецкі перыяд.
Візіт у Коўна студэнтаў з Івана-Франкоўска
З 30 сакавіка па 5 красавіка 2015 года Коўна і Вільню наведала група студэнтаў з Прыкарпацкага нацыянальнага універсітэту імя В. Стэфаніка (ПНУ). Пад час візіту адбылося спатканне са студэнтамі Універсітэта Вітаўта Вялікага (ВДУ), таксама госці праслухалі шэраг лекцый і падарожнічалі па Літве. Праект быў рэалізаваны ў рамках супольнай праграмы абменаў ПНУ, ВДУ і Інстытута ВКЛ.