15-18 ліпеня 2012 года ў Варшаўскім універсітэце адбудзецца Міжнародная
канферэнцыя, прысвечаная Усходняй Еўропе “Старое і новае. Мінулае, сучаснасць, будучыня камуністычнага свету”. У рамках канферэнцыі 15 ліпеня Інстытут ВКЛ арганізуе дыскусію “Хто здрадзіў ідэі Ежы Гедройца?
Яшчэ раз пра стан польска-літоўска-беларускіх стасункаў”. У дыскусіі
прымуць удзел Е. Маліцкі, праф. Д. Шпопер, праф. Э. Александравічус,
праф. А. Калакаўскас, Е. Е. Камар, Р. Мікніс. Больш падрабязную
інфармацыю глядзіце тут: www.studium.uw.edu.pl.
Міжнародная навуковая канферэнцыя
Міжнародная навуковая канферэнцыя
Нацыя, дзяржава, рэгіён: нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і
Літве
(канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя)
11-12 траўня 2012 года (Мінск, Беларусь).
Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
Мінск, вул. Захарава 68
Пачатак рэгістрацыі з 9.00
адрас для кантактаў: [email protected]
Больш падрабязная інфармацыя: www.palityka.org
Арганізатары: Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”
(Беларусь-Літва), Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспублікі Беларусь
(Беларусь), Польскі Інстытут у Мінску (Беларусь), Інстытут Вялікага
княства Літоўскага (Літва).
Сумесны праект фірмы
У нумарах рэкламнага выдання сеткі аптэк “Litfarma” за ліпень і жнівень
2011 г. з’явяцца артыкулы падрыхтаваныя Інстытутам ВКЛ, мэта якіх —
папулярызацыя шматнацыянальнай гісторыі Літвы.
Тэма ліпеньскага нумару: “Якія прычыны антыпатыі літоўцаў да палякаў?”
Тэма жнівеньскага нумару: “Швейцарскія мастакі, навукоўцы, кандытары і
фабрыканты ў Літве: гісторыя пяці стагоддзяў міграцыі”.
Запрашаем на імпрэзы прысвечаныя Ўкраіне
9-10 мая 2011 года Інстытут ВКЛ арганізуе імпрэзы, прысвечаныя гісторыі і
надзённай сітуацыі ва Ўкраіне.
9 мая (панядзелак) у 17.00 ва аўдыторыі 514 (ul. Donelaičio 52) адбудзецца
прэзентацыя новай кнігі Вольгі Кавалеўскай (Інстытут гісторыі Акадэміі
Навук Украіны, Кіеў), прысвечанай адной з найважнейшых постацей
украінскай гісторыі Івану Мазэпу.
10 мая (аўторак) у 11.30, аўдыторыя 202 (ul. Gedimino 44). Адбудзецца
публічная дыскусія на тэму “Незалежная Ўкраіна”, у якой прымуць удзел
навукоўцы з Украіны, Польшчы, Беларусі і Літвы: Вольга Кавалеўская
(Кіеў), Эдуард Мазько (Гродна) Томаш Блашчак (Торунь), Яцэк Ян Комар
(Польшча-Літва), Анжэй пукшта (ВДУ), Шарунас Ліекіс (ВДУ) і Русціс
Камунтавічус (ВДУ).
Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў Беларусі
Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацыяў, пад эгідай Універсітэта
Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь)
аб’яўляе пра збор заявак для ўдзелу ў Першым міжнародным кангрэсе
даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 23-25 верасня 2011 года (Коўна,
Літва).
Публічная дыскусія “Што далей з польска-літоўскім стратэгічным партнёрствам?”
25 лістапада 2010 года ў 16.oo Інстытут ВКЛ супольна з факультэтам
палітычных навук і дыпламатыі ВДУ (Універсітэт Вітаўта Вялікага)
арганізоўвае публічную дыскусію “Што далей з польска-літоўскім
стратэгічным партнёрствам?”. Дыскусія адбудзецца на факультэтам
палітычных навук і дыпламатыі ВДУ (вул. Gedymino 44). Удзел у ёй
возьмуць навукоўцы з Беларусі, Літвы і Польшчы: праф. Дарыюш Шпопер
(Гданьскі Ўніверсітэт), Ян Маліцкі (Варшаўскі Ўніверсітэт), праф. Эгідзіюс
Александравічус (ВДУ), праф. Антанас Кулакаўскас, др. Анджэй Пукшта
(ВДУ), Кшыштаф Чыжэўскі (Фонд Памежжа, Сейны), др. Андрэй Казакэвіч
(Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, Мінск), др.
Рымантас Мікніс (Інстытут гісторыі Літвы), Яцэк Ян Комар (ПКН Орлен,
журналіст). Запрашаем.