15 і 16 траўня 2015 года Інстытут “Палітычная сфера” ў супрацоўніцтве з Універсітэтам Вітаўта Вялікага, Амбасадай Літоўскай Рэспублікі ў Мінску, Інстытутам ВКЛ і іншымі партнёрамі ўжо чацвёрты раз арганізаваў штогадовую міжнародную канферэнцыю ў Мінску. Гэтым разам галоўнай тэмай канферэнцыі стала трыццацігоддзе пачатку перабудовы ў Савецкім саюзе і антысавецкія рухі ў позні савецкі перыяд.
Візіт у Коўна студэнтаў з Івана-Франкоўска
З 30 сакавіка па 5 красавіка 2015 года Коўна і Вільню наведала група студэнтаў з Прыкарпацкага нацыянальнага універсітэту імя В. Стэфаніка (ПНУ). Пад час візіту адбылося спатканне са студэнтамі Універсітэта Вітаўта Вялікага (ВДУ), таксама госці праслухалі шэраг лекцый і падарожнічалі па Літве. Праект быў рэалізаваны ў рамках супольнай праграмы абменаў ПНУ, ВДУ і Інстытута ВКЛ.
Міжнародная навуковая канферэнцыя: На мяжы сучаснасці: лёсы ідэі ВКЛ
14 сакавіка 2015 года, з 11.00 да 15.00 у Малой зале Універсітэта
Вітаўта Вялікага (Коўна, вул. S. Daukanto 28) адбудзецца міжнародная
навуковая канферэнцыя:
На мяжы сучаснасці: лёсы ідэі ВКЛ.
Цыкл гістарычных цырымоній
Узгадваючы Дзень Канстытуцыі Рэч Паспалітай абодзьвух народаў, Клуб
“Вольных стралкоў ковенскага павета” ў супрацоўніцтве з Інстытутам
Вялікага Княства Літоўскага 2 мая 2014 г. распачаў цыкл “Гістарычных
цырымоній у Ковенскім старым горадзе”. Да восені кожную пятніцу
ўвечары будуць чутны тры залпы гармат. Цырымоніі адбываюцца на
Ратушнай плошчы ў Коўна.
Новыя выданні – Belarusian Political Science Review, а таксама чацвёрты том матэрыялаў Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі.
Напрыканцы 2014 года выйшаў другі нумар часопіса Belarusian Political Science Review, а таксама чацвёрты том матэрыялаў Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі. Выданні сталі вынікам супрацоўніцтва Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь), Інстытута ВКЛ, а таксама іншых партнёраў.
Call for papers: канферэнцыя “Аднаўленне гісторыі: палітыка памяці ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе”
У рамках канферэнцыі, якая пройдзе 3-4 траўня 2013 г. ў Мінску,
плануецца прааналізаваць асноўныя стратэгіі рэалізацыі гістарычнай
палітыкі ў краінах Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы, выявіць спецыфічныя і
агульныя рысы працы з мінулым, разгледзець узаемасувязь палітыкі
памяці з шырэйшым кантэкстам палітычных і культурных трансфармацый
посткамуністычных краін.
Задача канферэнцыі – стварыць пляцоўку для ўзаемадзеяння акадэмічных і
экспертных супольнасцей рэгіёна для глыбейшага разумення і
даследавання праблем палітыкі памяці ва Ўсходняй Еўропе.
Для аналізу і разгляду на дадзенай канферэнцыі будуць вылучаныя
наступныя тры ключавыя тэмы, якія уяўляюцца нам найбольш значнымі
для асэнсавання агульнай культурна-гістарычнай спадчыны рэгіёна:
1. Агульнае мінулае ці аўтаномныя нацыянальныя гісторыі? Памяць пра
ВКЛ і Рэч Паспалітую ў дзяржавах Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы.
2. Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863 г.: канфлікт інтэрпрэтацый праз 150
гадоў.
3. Камуністычнае мінулае: паміж пераадоленнем і рэстаўрацыяй у
посткамуністычных краінах.
Асноўныя арганізатары:
Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь)
Інстытут ВКЛ (Літва)
Instytut Polski (Мінск, Беларусь)
Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)
Працоўныя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская, польская.
Прыблізны лік удзельнікаў – 40 чалавек.
Тэхнічныя дэталі
Для ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі неабходна даслаць:
1) CV на любой працоўнай мове
2) тэзісы выступу памерам у 2-3 тыс. друкаваных знакаў на любой
працоўнай мове
3) таксама ў лісце неабходна паведаміць, ці патрабуецца візавая
падтрымка.
Заяўку неабходна даслаць на адрас info @ palityka.org да 3 сакавіка 2013
года.
Арганізатары хадайнічаюць пра атрыманне бясплатнай беларускай візы.
У асобных выпадках можа быць разгледжана пытанне пра кампенсацыю
выдаткаў на пражыванне і праезд.