• Skip to primary navigation
  • Skip to content
  • Skip to primary sidebar

Інстытут Вялікага Княства Літоўскага

  • Lietuviškai
  • Polski
  • Український
  • -> Інстытут BKЛ
    • Пра Інстытут Вялікага Княства Літоўскага
    • Адміністрацыя, Супрацоўнікі, Заснавальнікі і пайшчыкі, Навуковая рада
    • Дадзеныя Інстытута ВКЛ
    • Дакументы
  • -> Доўгатэрміновыя праекты
    • Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў Беларусі
    • Трэці Статут ВКЛ
    • Літва-Швейцарыя
    • GUDIJA.LT
    • Узнагарода імя Юліуша Бардаха
    • Belarusian Political Science Review
    • Дайджэст даследаванняў арганізацый грамадзянскай супольнасці
    • Даследчыкі ВКЛ у Беларусі
    • AquaViva 2027–2030
    • DisTerrMem 2019–2024
    • Review of Institute of the Grand Duchy of Lithuania
  • -> Tэмы
    • Kанферэнцыi
    • Ненавуковыя мерапрыемствы
    • Падзеі, звязаныя з Iнстытутам
    • Праекты са школамі
    • Публiчныя лекцыі i дыскусіi
    • Публікацыі
    • Cесія, Школa

Інстытут Вялікага Княства Літоўскага абвяшчае чацвёрты конкурс на наданне Узнагароды імя Юліуша Бардаха.

2019-09-19 By Rūstis Kamuntavičius

Інстытут Вялікага Княства Літоўскага абвяшчае чацвёрты конкурс на наданне Узнагароды імя Юліуша Бардаха.

Узнагарода надаецца за найлепшыя доктарскія (кандыдацкія) працы, напісаныя па праблемам дзяржаўнай, прававой і культурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага ў XIX-XX стагоддзі, а таксама па аналагічным праблемам звязаным з гісторыяй прынамсі двух краін зямель былога Вялікага Княства Літоўскага – Беларусь, Літва, Польшча і Украіна.

Тэрмін прадстаўлення прац – 20 снежня 2019 года. Просім дасылаць працы на адрас: [email protected]

Да 1 сакавіка 2020 года камісія, прызначаная Інстытутам ВКЛ, абвесціць спіс прац, намінаваных на прэмію.

Кандыдаты будуць запрошаны ў Коўна, дзе адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння Узнагароды.

Правілы

Паміж украінцамі, палякамі, літоўцамі і беларусамі: традыцыя ВКЛ – Беларусь і Украіна.

2019-04-02 By Rūstis Kamuntavičius

18 лютага 2019 года ў Прыкарпацкім нацыянальным універсітэце імя В.
Стэфаніка (Івана-Франкоўск, Украіна) адбылася арганізаваная Інстытутам
Вялікага Княства Літоўскага прэзентацыя кніг. Прафесар Аляксандр
Смалянчук (Гродна) прадставіў выдадзеную ў 2018 годзе кнігу “Раман
Скірмунт (1868-1939): біяграфія грамадзяніна краю”, прысвечаную аднаму
з найбольш значных прадстаўнікоў “краёвай” ідэй у Беларусі. Вядомы
украінскі гісторык Вольга Кавалеўская (Кіеў) прадставіла сваю кнігу,
выдадзеную ў бягучым годзе, “Таямніцы казацкіх партрэтаў”. Выданне
прадстаўся дзесяць нарысаў з гісторыі старажытнай і сучаснай
іканаграфіі вядомых украінскіх гетманаў, палкоўнікаў, сотнікаў, а
таксама іх мацярэй і жонак. Пад час прэзентацыі адбылася дыскусія, у
якой узялі ўдзел прафесар Эгідыюс Александравічус (Каўнас) і доктар
Андрэй Казакевіч. Мадэратарам падзеі выступіў Міраслаў Валашчук
(Івана-Франкоўск).

Ольга Ковалевська, «Таємниці козацьких портретів», Кыïв 2019

2019-02-04 By Rūstis Kamuntavičius

Выданне прадстаўся дзесяць нарысаў з гісторыі старажытнай і сучаснай іканаграфіі вядомых украінскіх гетманаў, палкоўнікаў, сотнікаў, а таксама іх мацярэй і жонак. У захапляльнай форме чытачам прапаноўваецца даведацца, які з захаваных партрэтаў дэманструе нам сапраўднага Івана Мазэпу, задумацца над тым, ці сапраўды Пётр Дарашэнка выглядаў так, як яго малявалі мастакі, даведацца, чаму Івана Самойлавіча выяўлялі з заплюшчанымі вачыма, высветліць, якім сапраўды быў Іван Гонта, уявіць, як павінна была выглядаць на партрэце паважаная гетманша ці палкоўніца, а таксама даведацца, чаму адбываліся падмены асоб, што маляваліся на партрэтах.

Кніга адрасаваная навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй ды культураю казацкага часу і гатовы пабачыць мінулае Украіны праз прызму захапляльных гісторый партрэтаў яе выдатных дзеячаў.

Выдавецтва: «Кліо»: http://www.clio.in.ua

VIII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца ў Вільні 27-29 верасня 2019 года

2018-12-31 By Rūstis Kamuntavičius

Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» абвяшчае даты і месца правядзення VIII  Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Галоўная беларуская акадэмічная падзея адбудзецца 27-29 верасня 2019 года ў Вільні. Асноўным акадэмічным партнёрам Кангрэса выступіць Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ).

 Традыцыйна на Кангрэс збяруцца звыш 500 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і замежжа, чакаюцца дыскусіі і прэзентацыі, а таксама наданне Прэміі за найлепшыя навуковыя публікацыі і студэнцкія працы па вынікам 2018 года.

Дырэктар Інстытута «Палітычная сфера» д–р Андрэй Казакевіч адзначае: «Рады запрасіць даследчыкаў, партнёраў і гасцей з усяго свету на 8-мы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Вільню. Гэта ўнікальная магчымасць далучыцца да самай вялікай навуковай і экспертнай падзеі, прысвечанай Беларусі, і прадставіць вынікі сваёй працы сотням беларускіх і замежных удзельнкаў. Дзякуючы партнёрству з нацыянальнымі, рэгіянальнымі і глабальнымі асяродкамі, Кангрэс прадстаўляе выдатную магчымасць для ўсталявання новых прафесійных сувязяў, абмеркавання праектаў, абмену ідэямі і досведам».

Па словах Рэктара ЕГУ праф. Сяргея Ігнатава: «Супольнасць ЕГУ усцешана тым, што наш універсітэт выступіць асноўным акадэмічным партнёрам VIII Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Новы корпус ЕГУ, які месціцца ў будынку былога Аўгустынскага кляштара ў Вільні, будзе рады прыняць навукоўцаў, якія займаюцца даследаваннямі Беларусі і ўсяго рэгіёна. Мы ўпэўненыя, што дзякуючы незалежным даследаванням ў сацыяльных і гуманітарных навуках ды мастацтвах адбываецца інтэграцыя Беларусі ў еўрапейскую інтэлектуальную прастору».

Акадэмічнымі партнёрамі таксама выступяць Універсітэт Вітаўта Вялікага, Інстытут Вялікага Княства Літоўскага і шэраг іншых акадэмічных устаноў. Плануецца, што частка імпрэз Кангрэса адбудуцца ў Ратушы і іншых месцах Старога горада Вільні. Партнёрам Кангрэса з’яўляецца Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі.

Першы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі адбыўся ў 2011 годзе. З 2011 па 2016 гады Кангрэс праходзіў у Коўне, у 2017 годзе — у Варшаве. У 2018 па тэхнічных прычынах Кангрэс не змог адбыцца ў Мінску, і было прынята рашэнне пра перанос 8-ага Кангрэса на 2019 год.

Папярэдні план падрыхтоўкі Кангрэса

1.     Збор заявак на стварэнне секцый і панэляў – да 5 сакавіка 2019 года. Збор заявак адкрываецца 10 студзеня.

2.     Збор намінацый на прэмію кангрэса – да 10 красавіка 2019 года. Збор заявак адкрываецца 10 лютага.

3.     Дэдлайн для збора індывідуальных заявак – да 20 траўня 2019 года. Збор заявак адкрываецца 20 сакавіка.

4.     Размеркаванне субсідый на пражыванне і транспарт – да 5 чэрвеня 2019 года.

5.     Вызначэнне фінальнага спісу секцый на падставе збору індывідуальных заявак – 10 чэрвеня 2019 года.

6.     Рассылка індывідуальных запрашэнняў – да 25 чэрвеня 2019 года. Да 10 ліпеня ўдзельнікі мусяць пацвердзіць свой удзел.

7.     Папярэдняя праграма кангрэса — 5 жніўня 2019 года.

 Сайт: http://icbs.palityka.org

Пошта: icbs@palityka.org

 Кантактныя асобы для медыя:

д-р Андрэй Казакевіч, інстытут «Палітычная сфера», kazakevich@palityka.org

Максімас Мілта, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, [email protected]

Канферэнцыя «Вялікае княства Літоўскае паміж Люблінам і Гроднам (1569-1697): траекторыі развіцця дзяржавы і грамадства» 3

2018-11-22 By Rūstis Kamuntavičius

Праграма.

Першы Грамадскі форум Літвы і Беларусі «Што нас аб’ядноўвае?» (26–27 кастрычніка 2018 года, Клайпеда)

2018-10-08 By Rūstis Kamuntavičius

Літва і Беларусь – гэта не толькі краіны-суседзі. Народы гэтых дзяржаў, акрамя гісторыі, якая сягае сваімі каранямі ў старажытныя часы, аб’ядноўваюць шырокамаштабныя эканамічныя і культурныя сувязі. Літоўцы жывуць у Беларусі, і беларусы пражываюць у Літве. Асаблівую сувязь паміж краінамі пацвярджаюць супольныя народныя сімвалы, такія як гістарычная сталіца Вялікага Княства Літоўскага – Вільня. Жыхарам гэтых краін дарагія агульныя гістарычныя асобы: вялікі князь Вітаўт (Вітаўтас), князі Радзівілы, Касцюшка, Каліноўскі і многія іншыя. Многае паказвае, што грамадскія і міждзяржаўныя адносіны мусяць быць выдатнымі, але гэта не так.

Існуюць рознагалоссі з нагоды будаўніцтва беларускай АЭС у Астраўцы. Шмат хто ў Літве занепакоеныя пытаннем: ці ўдасца Беларусі захаваць сваю дзяржаву? Большасць літоўцаў крытычна ставяцца да палітычнага ладу Беларусі. У Беларусі, у сваю чаргу, многія насцярожана ўспрымаюць еўраатлантычную інтэграцыю Літвы, яе актыўную знешнепалітычную пазіцыю ў рэгіёне. Гэтыя вельмі складаныя пытанні ўплываюць на адносіны паміж краінамі, і наўрад ці палітыкам з абодвух бакоў удасца канчаткова дамовіцца.

На жаль, існуючыя праблемы сталі дамінаваць у двухбаковых стасунках. Акрамя іншага, шмат недамоўленасцяў узнікае па гістарычных тэмах, якія, на першы погляд, павінны аб’ядноўваць нацыі. Усё гэта не толькі ўскладняе палітычныя адносіны, але і перашкаджае развіццю сувязяў паміж інтэлектуаламі, дзеячамі культуры, бізнэсу і навукі.

Так не павінна быць. Не забываючы існуючых праблем, мы павінны імкнуцца шукаць пункты судакранання па агульных для нас пытаннях і праблемах. Пачатак дыялогу і наладжванне супрацоўніцтва на будучыню з’яўляецца галоўнай мэтай першага Грамадскага літоўска-беларускага форуму.

Місія форуму – пашырэнне нефармальнага, грамадзянскага дыялогу паміж Беларуссю і Літвой з мэтай абмеркавання перспектыў і праблем міждзяржаўнага супрацоўніцтва, паглыбленне ўзаемаразумення і павагі паміж краінамі ды народамі Літвы і Беларусі.

Арганізатарамі форуму выступаюць муніцыпалітэт горада Клайпеда, Клайпедскі ўніверсітэт, а таксама шэраг грамадскіх арганізацый і ініцыятыў: Форум дыялогу і супрацоўніцтва імя Ежы Гедройца, Інстытут Вялікага Княства Літоўскага, Інстытут “Палітычная сфера“.

Сайт форума

Праграма

  • « Previous Page
  • Page 1
  • …
  • Page 3
  • Page 4
  • Page 5
  • Page 6
  • Page 7
  • …
  • Page 17
  • Next Page »

Primary Sidebar

Slapukų ir privatumo politika

© 2017–2026 Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės Institutas. Hosted on PressHill - The Best WordPress/ClassicPress Hosting Server

Ši svetainė naudoja slapukus, kad pagerintų jūsų naršymo patirtį. Jei toliau tęsite naršymą, mes laikysime, kad sutinkate su mūsų slapukų ir privatumo politika.Slapukų nustatymai Sužinokite daugiau Sutinku
Privacy & Cookies Policy

Privatumo ir slapukų apžvalga

Ši svetainė naudoja slapukus, kad pagerintų jūsų patirtį naršant svetainėje. Slapukai, kurie priskiriami būtinoms kategorijoms, yra saugomi jūsų naršyklėje, nes jie yra būtini pagrindinėms svetainės funkcijoms veikti. Mes taip pat naudojame trečiųjų šalių slapukus, kurie padeda mums analizuoti ir suprasti, kaip jūs naudojatės šia svetaine. Šie slapukai bus saugomi jūsų naršyklėje tik gavus jūsų sutikimą. Jūs taip pat turite galimybę atsisakyti šių slapukų. Bet kai kurių iš šių slapukų atsisakymas gali paveikti jūsų naršymą.
Necessary
Visada leidžiami
Norint, kad svetainė tinkamai veiktų, šie slapukai yra būtini. Į šią kategoriją įeina tik slapukai, užtikrinantys pagrindines svetainės funkcijas ir saugumo ypatybes. Šie slapukai nesaugo jokios asmeninės informacijos.
Non-necessary
Visi slapukai, kurie gali būti nebūtinai reikalingi svetainės veikimui ir kurie yra naudojami specialiai rinkti vartotojo asmeninius duomenis naudojantis analitiniais įrankiais ir kitu įterptuoju turiniu, yra vadinami nereikalingais slapukais. Šiems slapukams naudoti reikalingas jūsų sutikimas.
SAVE & ACCEPT
  • Lietuviškai
  • Polski
  • Український