„Шляхі да аганізму: тэарэтычныя і практычныя погляды на спадчыну спрэчных зямель”
Міжнародная навуковая канферэнцыя ў гібрыдным фармаце
28-30 верасня 2023 года
Інстытут ВКЛ, Коўна (Літва)
Фундацыя “Памежжа”, Сейны (Польшча)
By Tadas Šaulys
„Шляхі да аганізму: тэарэтычныя і практычныя погляды на спадчыну спрэчных зямель”
Міжнародная навуковая канферэнцыя ў гібрыдным фармаце
28-30 верасня 2023 года
Інстытут ВКЛ, Коўна (Літва)
Фундацыя “Памежжа”, Сейны (Польшча)
By Tadas Šaulys
Даведнік сабраў пад адной вокладкай біяграфічную і бібліяграфічную інфармацыю пра тых прадстаўнікоў інтэлектуальнай працы Рэспублікі Беларусь, хто ў перыяд 1991–2022 г. сказаў сваё важкае слова ў вывучэнні і папулярызацыі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і гісторыі Беларусі той эпохі (сярэдзіна ХІІІ–XVIII ст.). Даведнік утрымлівае 172 артыкулы-персаналіі пра гісторыкаў, архівістаў, археолагаў, этнолагаў, культуролагаў, філолагаў, філосафаў, геральдыстаў, картографаў, краязнаўцаў, пісьменнікаў, журналістаў, стваральнікаў гістарычных сайтаў, для якіх праблематыка Вялікага Княства Літоўскага стала галоўным даследчым полем або важным напрамкам іх навуковай, літаратурнай, публіцыстычнай ці іншай дзейнасці.
Разлічана на навукоўцаў, аспірантаў, студэнтаў, творцаў са сферы літаратуры і мастацтва, супрацоўнікаў архіваў і музеяў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй і спадчынай Вялікага Княства Літоўскага.
By Tadas Šaulys
Восенню Інстытут ВКЛ далучыўся да праекта «Спрэчныя тэрыторыі і памяць», які рэалізуецца ў рамках праграмы «Гарызонт 2020». У праекце таксама ўдзельнічаюць Універсітэт Бата (Вялікабрытанія), Варшаўскі ўніверсітэт, Фонд Pogranicze (Польшча), Нацыянальная акадэмія навук (Арменія), Educational and Cultural Bridges (Арменія) і Forman Christian College (Пакістан).
Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам, завяршэнне праекта запланавана на студзень 2024 года.
Сайт праекта: https://www.disterrmem.eu/
7-9 снежня 2023 года Інстытут ВКЛ запрашае на семінары, якія адбудуцца ў рамках праекта «Спрэчныя тэрыторыі і памяць».
Асабліва запрашаем 9 снежня на семінар «Культурныя ініцыятывы грамадзянскай супольнасці ў кіраванні памяццю ў спрэчных раёнах», у якім, акрамя Лусіне Харацьян і Кшыштафа Чыжэўскага, удзельнічае адзін з заснавальнікаў Інстытута ВКЛ праф. Эгідыюс Аляксандравічус. Мадэратарам семінара будзе праф. Ніна Пэрыш з Універсітэта Стырлінга.
Падрабязней: https://www.disterrmem.eu/events/workshop-cultural-and-civil-society-initiatives-in-managing-memories-of-disputed-territories
Рэгістрацыя: https://www.eventbrite.co.uk/e/civil-society-initiatives-in-managing-memories-of-disputed-territories-tickets-472920306367
Поўная праграма семінараў: https://www.disterrmem.eu/upcoming-events
By Tadas Šaulys
Узнагарода надаецца за найлепшыя доктарскія (кандыдацкія) працы, напісаныя па праблемам дзяржаўнай, прававой і культурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага ў XIX-XX стагоддзі, а таксама па аналагічным праблемам звязаным з гісторыяй прынамсі двух краін зямель былога Вялікага Княства Літоўскага – Беларусь, Літва, Польшча і Украіна.
На конкурс могуць быць прадстаўлены доктарскія (кандыдацкія) дысертацыі, абароненыя ў 2020-2021 гадах.
Тэрмін прадстаўлення прац – 30 кастрычніка 2022 года. Просім дасылаць працы на адрас:
[email protected]
Да 28 лютага 2023 года камісія, прызначаная Інстытутам ВКЛ, абвесціць спіс прац, намінаваных на прэмію.
Кандыдаты на ўзнагароду будуць запрошаны на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання, якая пройдзе ў адным з гарадоў рэгіёна Цэнтральна-Усходняй Еўропы.
Чытаць далей.
By Tadas Šaulys
Маніторынг рыхтуецца ў рамках сістэмнага даследавання гістарычнай палітыкі, якое ажыццяўляе Інстытут “Палітычная сфера“ і Інстытут Вялікага Княства Літоўскага. Асноўнымі крыніцамі для маніторынга выступаюць медыя-тэксты беларускіх дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, якія звязваюць гістарычнае мінулае з актуальнай грамадска-палітычнай сітуацыяй і дзяржаўнай палітыкай. Гэтыя медыя-тэксты ўбудоўваюцца ў больш шырокі аналітычны кантэкст для разумення тэндэнцый гістарычнай палітыкі, магчымасцей і абмежаванняў палітыкі памяці ў Беларусі.
The project is financed by the funds of the Development Cooperation and Democracy Promotion Programme
By Tadas Šaulys
У суботу, 18 чэрвеня 2022 г., а 15-й гадзіне ў Вялікай зале Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна, Gimnazijos g. 7) прафесар Дарыюш Шпопер прачытае лекцыю аб агульным мінулым Беларусі, Літвы і Польшчы. Вялікае Княства Літоўскае “Ідэйнае і практычнае вымярэнне краёвай канцэпцыі ў палітычнай думцы земляў былога Вялікага Княства Літоўскага”.
Пасля лекцыі прафесара Шпопера адбудзецца цырымонія ўзнагароджання прэміі імя Ю. Бардаха за даследаванні, прысвечаныя гісторыі, культуры і палітыцы земляў былога Вялікага Княства Літоўскага. Узнагароды ўручаюцца раз у два гады, сёлета лаўрэаты паходзяць з Беларусі, Літвы і Польшчы.
У цырымоніі прымуць удзел прадстаўнікі навуковых колаў з краін рэгіёну. Вітаць удзельнікаў будуць Амбасадарка Польшчы ў Вільні, Амбасадар Літвы ў Варшаве, рэктар Універсітэта Вітаўта Вялікага і іншыя.
Цырымонія пройдзе на польскай і іншых мовах.
Пасля цырымоніі запрашаем вас на келіх віна!