• Skip to primary navigation
  • Skip to content
  • Skip to primary sidebar

Інстытут Вялікага Княства Літоўскага

  • Lietuviškai
  • Polski
  • Український
  • -> Інстытут BKЛ
    • Пра Інстытут Вялікага Княства Літоўскага
    • Адміністрацыя, Супрацоўнікі, Заснавальнікі і пайшчыкі, Навуковая рада
    • Дадзеныя Інстытута ВКЛ
    • Дакументы
  • -> Доўгатэрміновыя праекты
    • Belarusian Political Science Review
    • Review of Institute of the Grand Duchy of Lithuania
    • Даследчыкі ВКЛ у Беларусі
    • Дайджэст даследаванняў арганізацый грамадзянскай супольнасці
    • GUDIJA.LT
    • Літва-Швейцарыя
    • Узнагарода імя Юліуша Бардаха
    • Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў Беларусі
    • Трэці Статут ВКЛ
  • -> Tэмы
    • Kанферэнцыi
    • Ненавуковыя мерапрыемствы
    • Падзеі, звязаныя з Iнстытутам
    • Праекты са школамі
    • Публiчныя лекцыі i дыскусіi
    • Публікацыі
    • Cесія, Школa

Tadas Šaulys

Конкурс даследчых грантаў

2021-09-22 By Tadas Šaulys

Універсітэт Вітаўта Вялікага, Інстытут “Палітычная сфера” і Інстытут Вялікага Княства Літоўскага аб’яўляюць конкурс грантаў для беларускіх даследчыкаў, аналітыкаў і экспертаў.

Пераможцы атрымаюць грант у памеры 2-2,5 тыс. еўра на правядзенне даследавання ў 2021-2022 годзе. Па выніках даследавання мусіць быць падрыхтаваны адзін навуковы артыкул ці аналітычны матэрыял.

Навуковыя дысцыпліны: палітычныя навукі, сацыялогія і гісторыя.

Атрымальнікі гранту змогуць прыняць удзел у вочным даследчым семінары ў Літве, а таксама летняй школе ў Грузіі.
Патрабаванне для заяўнікаў:
– завершаная вышэйшая адукацыя (ступень бакалаўра ці спецыяліста);
– досвед працы ў сферы даследаванняў і аналітыкі не менш за адзін год (універсітэты, даследчыя цэнтры, thinks tanks, СМІ і г.д.);
– грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Прыярытэт будзе надавацца маладым даследчыкам, якія знаходзяцца на пачатковай стадыі кар’еры.

Тэматычныя прыярытэты: знешняя палітыка Беларусі, міждзяржаўнае супрацоўніцтва ва Усходняй Еўропе, палітыка памяці ў Беларусі, спадчына ВКЛ і савецкая спадчына ў сучасным беларускім грамадстве.

Для удзелу ў конкурсе неабходна даслаць на адрас [email protected] да 12 кастрычніка наступныя дакументы:
– CV з фотаздымкам;
– Матывацыйны ліст, які тлумачыць інтарэс да праграмы і выбар тэмы даследавання (да 1 старонкі);
– Кароткае апісанне даследавання з пазначэннем: назвы даследавання, праблемы, прадмету, метадаў вырашэння даследчай праблемы, кароткага зместу і чаканых вынікаў даследавання.

Пра вынікі разгляду адборачная камісія паведаміць заяўнікам да 25 кастрычніка 2021 года.

Калі маеце пытанні, калі ласка, пішыце на [email protected].

Грантавы конкурс на стварэнне лога прысвечанага літоўска-беларускім адносінам

2021-09-22 By Tadas Šaulys

Інстытут Вялікага Княства Літоўскага аб’яўляе конкурс на стварэнне лога сімвалізуючага літоўскае і беларускае суіснаванне і супрацоўніцтва, якое доўжыцца ўжо больш за 700 гадоў, пачынаючы з часоў ВКЛ і заканчваючы апошнімі падзеямі.

Лога павінна пасаваць для выкарыстання ў інтэрнэце і ў друку. Лога будзе ў вольным даступе для выкарыстання усімі ахвотнымі, хто праводзіць праекты па агульных для літоўцаў і беларусаў тэмах.

Тых, хто хоча ўдзельнічаць у конкурсе просім дасылаць нам на пошту ([email protected]) свае лога да 20-га кастрычніка 2021 года. Камісія Інстытута ВКЛ адбярэ пераможцаў і абвесціць пра гэта да 25-га кастрычніка. Ганарар для пераможцы конкурсу складае 640 еўра.

The project is financed by the funds of the Development Cooperation and Democracy Promotion Programme

Гедымінавічы – літоўская дынастыя, яе роля і ўплыў у гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Міжнародная навуковая канферэнцыя ў гадавіну 620-лецця Віленска-Радамскай уніі

2021-06-07 By Tadas Šaulys

Чальцы Роду Гедымінавічаў да канца XVI ст. уладарылі ў Цэнтральна-Ўсходняй частцы Еўропы, ад пэўнага часу пад назвай Дынастыі Ягелонаў, прынамсі – па мужчынскай лініі – да апошняга Ягелона, то бок Жыгімонта Аўгуста. Гедымінавічы кіравалі пад рознымі імёнамі Польшчай, Вугоршчынай, Чэхіяй, Малдовай і княствамі на Русі, Валыні, Падоллі. Беручы пад увагу Гедымінавічанак, прадстаўнікоў па жаночай лініі, нашчадкі роду пераходзілі праз маці да Вазаў і іншых дынастыяў. Яна была адной з самых магутных дынастый у гэтай частцы свету, хоць у выніку “сямейных спрэчак” не здабыла трывалай улады ва Усходняй Еўропе, на што мелі шанец.

Канферэнцыя мае на мэце прадэманстраваць, наколькі магутнай была Дынастыя Гедымінавічаў, вядомая потым пад рознымі назвамі. Канферэнцыя адбудзецца ў гадавіну Віленска-Радамскай уніі – то бок уніі, якая паўстала паміж ад Крэва і Люблінам, – паміж рознымі чальцамі Роду Гедымінавічаў.

Міжнародная канферэнцыя запланаваная на 25—26 чэрвеня 2021 г. у Інстытуце гісторыі Польскай Акадэміі Навук, Зала імя Ёахіма Лелявеля (Рынак Старога Места 29/31, Варшава).

і ў рэжыме анлайн

https://us02web.zoom.us/j/84591147609?pwd=SXdXNFMxbWMxYkFJQmJ3RS9EMmlOQT09

Канферэнцыя адбудзецца як двухдзённая з заключнай дыскусійнай панэллю, якая падсумуе ўсю канферэнцыю, а таксама дэбаты пра ўніі польска-літоўскія ў кантэксце прадстаўнікоў Роду Гедымінавічаў. У канферэнцыі ўдзельнічаюць звыш за 30 даследчыкаў з Польшчы, Літвы, Украіны, Беларусі і Расіі. Арганізатары плануюць працяг канферэнцыі ў 2022 годзе ў Коўне, альбо ў Івана-Франкоўску.

Арганізатары
Літоўскае пасольства ў Польшчы – ганаровы апякун
Аб’яднанне Польскай шляхты
Інстытут Вялікага княства Літоўскага
Інстытут гісторыі Польскай Акадэміі навук
Студыюм Усходняй Еўропы Варшаўскага універсітэта
Прыкарпацкі дзяржаўны універсітэт імя Васіля Стэфаніка
Цэнтр Медыявістычных даследаванняў
Уіверсітэт Вітаўта Вялікага

Больш інфармацыі: www.gdmn.info

Міжнародная навуковая канферэнцыя: “Зара свабоды Айчыны” – Канстытуцыя 3 траўня 1791 г. Узнікненне. Змест. Значэнне.

2021-04-30 By Tadas Šaulys

20-я міжнародная навуковая канферэнцыя Вялікае княства Літоўскае ў XVIII ст.

Прысвечана 230-годдзю прыняцця Канстытуцыі 3 траўня 1791 г. і Ўзаемных заручын абодвух народаў.

20-21 кастрычніка 2021 года
Нацыянальны музей – Палац вялікіх князёў літоўскіх
Katedros a. 4, Вільня

ПРАГРАМА

Арганізатары
Нацыянальны музей – Палац вялікіх князёў літоўскіх
Інстытут гісторыі Літвы
Універсітэт Вітольда Вялікага

Партнёры
Польскі інстытут у Вільні
Пaсольства Рэспублікі Польшча ў Літоўскай Рэспубліцы
Асацыяцыя нашчадкаў Вялікага Сойму
Інстытут Вялікага Княства Літоўскага

Анатацыя. Апошнія дзесяцігоддзі Рэчы Паспалітай – адна з найбольш інтэнсіўна аналізаваных тэм у сучаснай гістарыяграфіі, але да гэтага часу няма адзінага меркавання адносна формаў выражэння ідэі Асветніцтва і маштабаў рэформ, праведзеных у другой палове XVIII ст., а таксама ацэнкі эфекту працэсу цэнтралізацыі альбо распаду дзяржавы. У кантэксце гістарыяграфічных супярэчнасцей пытанне развіцця польска-літоўскай бінарнай дзяржавы, якая кіравалася актам Люблінскай уніі 1569 г., прааналізаванае ў кантэксце Канстытуцыі 3 траўня 1791 г., (якая ў сваю чаргу з’яўляецца кульмінацыяй рэформы Чатырохгадовага сойма (1788–1792)), застаецца асабліва важным. Акрамя ацэнкі таго, што Канстытуцыя 3 траўня – гэта сумесны дакумент тагачаснай польскай і літоўскай шляхты, які адпавядае памкненням прыхільнікаў цэнтралізаванай канстытуцыйнай манархіі, гістарыяграфія таксама падкрэслівае, што Канстытуцыю 3 траўня можна лічыць часткай гісторыі канстытуцыйнасці Літвы толькі ў кантэксце Ўзаемных заручын абодвух народаў, прынятых Соймам 20 кастрычніка 1791 года.

Мэтай канферэнцыі, прысвечанай святкаванню 230-годдзя прыняцця Канстытуцыі 3 траўня 1791 г. і Ўзаемных заручын абодвух народаў, з’яўляецца прадстаўленне апошніх вынікаў даследаванняў, звязаных з узнікненнем Канстытуцыі 3 траўня і кантэкстам яе прыняцця, абмеркаванне ўплыву гэтага прававога акта на развіццё грамадства і дзяржавы, ацэнка месца Канстытуцыі ў гістарычнай памяці спадчыннікаў Рэчы Паспалітай і знаходжанне адказу на пытанне: ці сапраўды Канстытуцыя 3 траўня чытаецца ў духу Люблінскай уніі толькі з-за дакумента аб заручынах?

У цэнтры ўвагі канферэнцыі – сацыяльны, эканамічны, палітычны, геапалітычны і культурны кантэкст канстытуцыйных змен у Рэчы Паспалітай і выяўленне дзяржаўнай незалежнасці Вялікага княства Літоўскага ва ўмовах цэнтралізацыі: абставіны прыняцця Ўзаемных заручын 20 кастрычніка, 1791 г., яго значэнні для зменаў у структуры дзяржавы і развіцця грамадства. Для канферэнцыі запланаваны наступныя тэматычныя раздзелы:

– крызіс суверэнітэту і шляхі яго пераадолення;

– праблемы мадэрнізацыі дзяржавы і грамадства;

– развіццё парламентарызму ў Рэчы Паспалітай;

– палітычная і канстытуцыйная думка Асветніцтва;

– змена канцэпцыі нацыі і дзяржавы ў XVIII стагоддзі;

– літаратура, мастацтва, тэатр, музыка падчас Чатырохгадовага сойма (1788–1792);

– прадстаўленне і адлюстраванне Канстытуцыі 3 траўня ў літаратуры і мастацтве.

Канферэнцыя арганізавана як юбілейны дваццаты сімпозіум даследчыкаў гісторыі Вялікага княства Літоўскага васемнаццатага стагоддзя, які збірае для сумеснай дыскусіі людзей, якія працуюць у розных літоўскіх і замежных навуковых установах, праводзяць даследаванні ў розных галінах гісторыі Літвы ў ХVІІІ ст.

Артыкулы, падрыхтаваныя на аснове прачытаных на канферэнцыі прац, плануецца апублікаваць у асобнай тэматычнай публікацыі “Даследаванні XVIII стагоддзя”.

Да ўдзелу ў канферэнцыі мы запрашаем гісторыкаў, філосафаў, палітолагаў, даследчыкаў парламентарызму, канстытуцыйнага права, сацыёлагаў, навукоўцаў-літаратуразнаўцаў, гісторыкаў культуры, даследчыкаў мастацтва і іншых дысцыплін. Тэмы дакладаў і кароткія анатацыі, якія складаюцца з 3-4 прапаноў, павінны быць накіраваны каардынатарам канферэнцый да 30 траўня 2021 года.

Канферэнцыя будзе весціся на літоўскай і польскай мовах з сінхронным перакладам.

У выпадку ўвядзення новых абмежавальных загадаў альбо пагаршэння эпідэміялагічнай сітуацыі канферэнцыя будзе праводзіцца дыстанцыйна.

Аргкамітэт канферэнцыі:
Др. Ліна Балайшытэ (Lietuvos Kultūros tyrimų institutas / Iнстытут культуры Лiтвы)
Др. Выдас Далінскас (Нацыянальны музей – Палац вялікіх князёў літоўскіх, Віленскі універсітэт)
Др. Людас Глемжа (Універсітэт Вітаўта Вялікага)
Др. Робертас Юргайціс (Інстытут гісторыі Літвы, Універсітэт Вітольда Вялікага)
Праф. др. Вальдас Ракуціс (Сейм Літоўскай Рэспублікі, Клайпедскі універсітэт)
Др. Адам Станкевіч (Інстытут гісторыі Літвы)
Др. Рамуне Шмігельскітэ-Стукене (Нацыянальны музей – Палац вялікіх князёў літоўскіх, Інстытут гісторыі Літвы)

Кантакты: [email protected], тэл. +37068448885

Першы выпуск Штогодніка Інстытута Вялікага княства Літоўскага

2021-04-30 By Tadas Šaulys

У красавіку 2021 г. выйшаў першы выпуск Штогодніка Інстытута ВКЛ. Часопіс выдаецца на ангельскай мове. Редакцыйная калегiя: праф. Пшэмыслаў Дамброўскі (Польшча) – галоўны​​ редактар, др. Андрэй Казакевіч (Беларусь), др. Русціс Камунтавічус (Літва) і Томаш Мікайчэўскі (Польшча). У склад навуковай рады ўваходзяць: праф., др. габ. Дарыюш Шпопер (Польшча), праф. Рымантас Мікныс (Літва), праф. Аляксандр Смалянчук (Беларусь), праф. Ігар Цэпенда (Украіна), праф. Эрыкс Екабсонс (Латвія).

Аўтары тэкстаў першага нумара – даследчыкі з Польшчы, Літвы, Украіны, Даніі і Італіі. Апублікаваны навуковыя артыкулы па гісторыі права і мастацтва ў Літве, а таксама па праблемах памяці, права і эканомікi.

Дзявяты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

2021-03-21 By Tadas Šaulys

Традыцыйны штогадовы Кангрэс пройдзе 1-3 кастрычніка 2021 г. у Коўне (Літва). Мы чакаем каля 500-700 удзельнікаў з Беларусі, Літвы, Польшчы і іншых краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

План падрыхтоўкі да Кангрэса:
-прапановы секцый Кангрэса чакаем да 1 красавіка;
-індывідуальныя заяўкі чакаем да 17 мая;
-намінацыі на прэміі Кангрэса чакаем да 11 красавіка;
-папярэдняя праграма дзявятага Кангрэса будзе падрыхтавана ў летку.

Дадатковая інфармацыя: www.icbs.lt або www.icbs.by .
Кантактны адрас: [email protected] .

  • « Previous Page
  • Page 1
  • Page 2
  • Page 3
  • Page 4
  • Next Page »

Primary Sidebar

Slapukų ir privatumo politika

© 2017–2025 Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės Institutas. Hosted on PressHill - The Best WordPress/ClassicPress Hosting Server

Ši svetainė naudoja slapukus, kad pagerintų jūsų naršymo patirtį. Jei toliau tęsite naršymą, mes laikysime, kad sutinkate su mūsų slapukų ir privatumo politika.Slapukų nustatymai Sužinokite daugiau Sutinku
Privacy & Cookies Policy

Privatumo ir slapukų apžvalga

Ši svetainė naudoja slapukus, kad pagerintų jūsų patirtį naršant svetainėje. Slapukai, kurie priskiriami būtinoms kategorijoms, yra saugomi jūsų naršyklėje, nes jie yra būtini pagrindinėms svetainės funkcijoms veikti. Mes taip pat naudojame trečiųjų šalių slapukus, kurie padeda mums analizuoti ir suprasti, kaip jūs naudojatės šia svetaine. Šie slapukai bus saugomi jūsų naršyklėje tik gavus jūsų sutikimą. Jūs taip pat turite galimybę atsisakyti šių slapukų. Bet kai kurių iš šių slapukų atsisakymas gali paveikti jūsų naršymą.
Necessary
Visada leidžiami
Norint, kad svetainė tinkamai veiktų, šie slapukai yra būtini. Į šią kategoriją įeina tik slapukai, užtikrinantys pagrindines svetainės funkcijas ir saugumo ypatybes. Šie slapukai nesaugo jokios asmeninės informacijos.
Non-necessary
Visi slapukai, kurie gali būti nebūtinai reikalingi svetainės veikimui ir kurie yra naudojami specialiai rinkti vartotojo asmeninius duomenis naudojantis analitiniais įrankiais ir kitu įterptuoju turiniu, yra vadinami nereikalingais slapukais. Šiems slapukams naudoti reikalingas jūsų sutikimas.
SAVE & ACCEPT
  • Lietuviškai
  • Polski
  • Український