15 і 16 траўня 2015 года Інстытут “Палітычная сфера” ў супрацоўніцтве з Універсітэтам Вітаўта Вялікага, Амбасадай Літоўскай Рэспублікі ў Мінску, Інстытутам ВКЛ і іншымі партнёрамі ўжо чацвёрты раз арганізаваў штогадовую міжнародную канферэнцыю ў Мінску. Гэтым разам галоўнай тэмай канферэнцыі стала трыццацігоддзе пачатку перабудовы ў Савецкім саюзе і антысавецкія рухі ў позні савецкі перыяд.
Падзеі, звязаныя з Iнстытутам
Візіт у Коўна студэнтаў з Івана-Франкоўска
З 30 сакавіка па 5 красавіка 2015 года Коўна і Вільню наведала група студэнтаў з Прыкарпацкага нацыянальнага універсітэту імя В. Стэфаніка (ПНУ). Пад час візіту адбылося спатканне са студэнтамі Універсітэта Вітаўта Вялікага (ВДУ), таксама госці праслухалі шэраг лекцый і падарожнічалі па Літве. Праект быў рэалізаваны ў рамках супольнай праграмы абменаў ПНУ, ВДУ і Інстытута ВКЛ.
Міжнародная навуковая канферэнцыя: На мяжы сучаснасці: лёсы ідэі ВКЛ
14 сакавіка 2015 года, з 11.00 да 15.00 у Малой зале Універсітэта
Вітаўта Вялікага (Коўна, вул. S. Daukanto 28) адбудзецца міжнародная
навуковая канферэнцыя:
На мяжы сучаснасці: лёсы ідэі ВКЛ.
Цыкл гістарычных цырымоній
Узгадваючы Дзень Канстытуцыі Рэч Паспалітай абодзьвух народаў, Клуб
“Вольных стралкоў ковенскага павета” ў супрацоўніцтве з Інстытутам
Вялікага Княства Літоўскага 2 мая 2014 г. распачаў цыкл “Гістарычных
цырымоній у Ковенскім старым горадзе”. Да восені кожную пятніцу
ўвечары будуць чутны тры залпы гармат. Цырымоніі адбываюцца на
Ратушнай плошчы ў Коўна.
Прэмія Ю. Бардаха
3 мая 2014 года ў Сейнах адбылося ўручэнне Прэміі імя Юліуша
Бардаха. Галоўную ўзнагароду атрымаў Мікалай Таркоўскі з
Гданьска за працу “Віленская адвакатура ў 1918-1939 гг.” Другое
месца заняла праца Міколы Геныка “За нашу і вашу свабоду”:
польска-украінскае замірэнне ў перыяд біпалярнасці”. Трэцяе месца
здабыла Алена Падалінская з Мінску за працу “Рэцэпцыя
арыстацелізму ў філасофскай і грамадска-палітычнай думцы
Беларусі эпохі Адраджэння”. Ва ў урачыстасцях прыняла ўдзел
удава Юліуша Бардаха Ванда Бардах, консул Літвы ў Сейнах Віда
Багданавічынэ, заснавальнікі Інстытута Вялікага Княства Літоўскага
і сябры Навуковай Рады (Егідыюс Александравічус, Антанас
Кулакаўскас, Ян Маліцкі, Дарыуш Шпопер, Малгажата Чыжэўска,
Андрэй Казакевіч і інш.).
Лекцыя літоўскага навукоўца ў Вроцлаве
3 снежня 2013 года ва Вроцлаве адбылася публічная лекцыя прафесара
Універсітэта Вітаўта Вялікага Антанаса Кулакаускаса “Сучасная Літва і
польскае пытанне”. Гэта была першая “Вроцлаўска-Ковенская” лекцыя. У
рамках праекту літоўскія навукоўцы прыязджаюць з публічнымі лекцыямі
ва Вроцлаў, а польскія – у Коўна. Арганізатарамі праекта выступілі Цэнтр
Чэслава Мілаша, Інстытут Вялікага Княства Літоўскага і Калегіум Усходняй
Еўропы.