Інстытут ВКЛ сумесна з партнёрамі ў Літве, Германіі і Польшчы арганізаваў дванаццаты Кангрэс даследчыкаў Беларусі, які адбыўся ў Берліне 25–27 верасня 2025 года. Галоўным партнёрам выступіў Гумбальцкі ўніверсітэт (Humboldt-Universität zu Berlin). У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 500 удзельнікаў з усяго свету. Было праведзена некалькі дзясяткаў секцый, на якіх абмяркоўваліся тэмы з гуманітарных і сацыяльных навук. Традыцыйна былі ўручаны ўзнагароды Кангрэса за навуковыя публікацыі па тэме Беларусі.
Кангрэс – адзінае месца ў свеце, дзе з 2011 года найбольш прадстаўнічая частка беларускіх акадэмічных і грамадскіх элітаў можа свабодна і незалежна ад уплыву беларускай і іншых дзяржаў абмяркоўваць гісторыю, палітыку, грамадства і культуру Беларусі.