• Skip to primary navigation
  • Skip to content
  • Skip to primary sidebar

Інстытут Вялікага Княства Літоўскага

  • Lietuviškai
  • Polski
  • Український
  • -> Інстытут BKЛ
    • Пра Інстытут Вялікага Княства Літоўскага
    • Адміністрацыя, Супрацоўнікі, Заснавальнікі і пайшчыкі, Навуковая рада
    • Дадзеныя Інстытута ВКЛ
    • Дакументы
  • -> Доўгатэрміновыя праекты
    • Belarusian Political Science Review
    • Review of Institute of the Grand Duchy of Lithuania
    • Даследчыкі ВКЛ у Беларусі
    • Дайджэст даследаванняў арганізацый грамадзянскай супольнасці
    • GUDIJA.LT
    • Літва-Швейцарыя
    • Узнагарода імя Юліуша Бардаха
    • Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў Беларусі
    • Трэці Статут ВКЛ
  • -> Tэмы
    • Kанферэнцыi
    • Ненавуковыя мерапрыемствы
    • Падзеі, звязаныя з Iнстытутам
    • Праекты са школамі
    • Публiчныя лекцыі i дыскусіi
    • Публікацыі
    • Cесія, Школa

Падзеі, звязаныя з Iнстытутам

Парламентарызм, канстытуцыяналізм, палітычная думка Рэчы Паспалітай перыяду Вялікага Сойму ў вачах Еўропы. Рэцэпцыя Канстытуцыі 3 мая ў свеце

2022-04-04 By Tadas Šaulys

Міжнародная інтэрдысцыплінарная навуковая канферэнцыя ў 230-я ўгодкі ўхвалення Канстытуцыі 3 мая.

Дата і месца: субота, 14 мая 2022 года, Каралеўскі Замак у Варшаве. Аднадзённая канферэнцыя.

Арганізатары:
Каралеўскі Замак у Варшаве
Інстытут Вялікага Княства Літоўскага
Таварыства нашчадкаў Вялікага Сойму

Праграма.

Конкурс даследчых грантаў

2022-03-13 By Tadas Šaulys

Універсітэт Вітаўта Вялікага, Інстытут “Палітычная сфера” і Інстытут Вялікага Княства Літоўскага аб’яўляюць конкурс грантаў для беларускіх даследчыкаў, аналітыкаў і экспертаў.

Пераможцы атрымаюць грант у памеры 2 тыс. еўра на правядзенне даследавання ў 2022 годзе. Па выніках даследавання мусіць быць падрыхтаваны адзін навуковы артыкул ці аналітычны матэрыял.

Навуковыя дысцыпліны: палітычныя навукі, сацыялогія і гісторыя.

Атрымальнікі гранту змогуць прыняць удзел у вочным даследчым семінары ў Літве, а таксама летняй школе ў Грузіі.

Патрабаванне для заяўнікаў:
– завершаная вышэйшая адукацыя (ступень бакалаўра ці спецыяліста);
– досвед працы ў сферы даследаванняў і аналітыкі не менш за адзін год (універсітэты, даследчыя цэнтры, thinks tanks, СМІ і г.д.);
– грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Прыярытэт будзе надавацца маладым даследчыкам, якія знаходзяцца на пачатковай стадыі кар’еры.

Тэматычныя прыярытэты: знешняя палітыка Беларусі, міждзяржаўнае супрацоўніцтва ва Усходняй Еўропе, палітыка памяці ў Беларусі, спадчына ВКЛ і савецкая спадчына ў сучасным беларускім грамадстве.

Для удзелу ў конкурсе неабходна даслаць на адрас [email protected] да 31 сакавіка наступныя дакументы:
– CV з фотаздымкам;
– Матывацыйны ліст, які тлумачыць інтарэс да праграмы і выбар тэмы даследавання (да 1 старонкі);
– Кароткае апісанне даследавання з пазначэннем: назвы даследавання, праблемы, прадмету, метадаў вырашэння даследчай праблемы, кароткага зместу і чаканых вынікаў даследавання.

Пра вынікі разгляду адборачная камісія паведаміць заяўнікам да 15 красавіка 2022 года.

Калі маеце пытанні, калі ласка, пішыце на [email protected].

Прэзентацыя першай літоўскамоўнай “Гісторыі Беларусі” адбудзецца ў Коўне і Вільні

2021-10-12 By Tadas Šaulys

Прэзентацыя кнігі “Гісторыя Беларусі” Русціса Камунтавічуса адбудзецца 15 кастрычніка а 17 гадзіне ў Бібліятэцы-музеі Прэзідэнта Валдаса Адамкуса ў Коўне і 16 снежня а 17 гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы імя Марцінаса Мажвідаса ў Вільні.
Да гэтага часу не існавала аніводнай сінтэтычнай працы па гісторыі Беларусі, напісанай літоўскім гісторыкам. Больш за тое, не існавала нават перакладаў на літоўскую мову. Так выйшла нават нягледзячы на той факт, што продкі сучасных літоўцаў і беларусаў жылі ў адной дзяржаве – Вялікім княстве Літоўскім – ад XIII стагоддзя. Упершыню гэтыя народы пачалі жыць асобна толькі пасля Першай сусветнай вайны ў міжваенны перыяд. Другі палітычны падзел надыйшоў пасля 1990 году і трывае дацяпер. Ацэньваючы гэтыя падзеі з перспектывы часу, аніводзін іншы суседні народ – ці то латышы, ці то палякі, ці то рускія – не мелі з літоўцамі так доўгай супольнай гісторыі.
Прэзентаваная кніжка не была напісаная згодна з прынцыпам паказаць “як было насамрэч”, апісваючы падзеі і гістарычныя працэсы ў мінулым. Мэтай кнігі з’яўляецца параўнанне пунктаў гледжання літоўскай і беларускай гістарыяграфіі на супольную гісторыю часоў Вялікага княства Літоўскага. Чаму гэтыя наратывы адрозніваюцца? Што мела вызначальнае значэнне ў тым, што літоўскі і беларускі погляд на Вялікае княства Літоўскае адрозніваюцца? Які ўплыў мела гэтая розніца на фармаванне абодвух народаў і іх супрацу паміж сабой? Асаблівая ўвага надаецца таму, якім чынам працякалі гістарычныя працэсы ў XIX і XX стагоддзях. Якія былі падабенствы, але і як узнікалі і развіваліся разбежнасці ў гістарычных лёсах абодвух народаў?
Кніга распавядае гісторыю Беларусі праз оптыку літоўскага гісторыка і літоўскі гістарычны кантэкст.

Конкурс даследчых грантаў

2021-09-22 By Tadas Šaulys

Універсітэт Вітаўта Вялікага, Інстытут “Палітычная сфера” і Інстытут Вялікага Княства Літоўскага аб’яўляюць конкурс грантаў для беларускіх даследчыкаў, аналітыкаў і экспертаў.

Пераможцы атрымаюць грант у памеры 2-2,5 тыс. еўра на правядзенне даследавання ў 2021-2022 годзе. Па выніках даследавання мусіць быць падрыхтаваны адзін навуковы артыкул ці аналітычны матэрыял.

Навуковыя дысцыпліны: палітычныя навукі, сацыялогія і гісторыя.

Атрымальнікі гранту змогуць прыняць удзел у вочным даследчым семінары ў Літве, а таксама летняй школе ў Грузіі.
Патрабаванне для заяўнікаў:
– завершаная вышэйшая адукацыя (ступень бакалаўра ці спецыяліста);
– досвед працы ў сферы даследаванняў і аналітыкі не менш за адзін год (універсітэты, даследчыя цэнтры, thinks tanks, СМІ і г.д.);
– грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

Прыярытэт будзе надавацца маладым даследчыкам, якія знаходзяцца на пачатковай стадыі кар’еры.

Тэматычныя прыярытэты: знешняя палітыка Беларусі, міждзяржаўнае супрацоўніцтва ва Усходняй Еўропе, палітыка памяці ў Беларусі, спадчына ВКЛ і савецкая спадчына ў сучасным беларускім грамадстве.

Для удзелу ў конкурсе неабходна даслаць на адрас [email protected] да 12 кастрычніка наступныя дакументы:
– CV з фотаздымкам;
– Матывацыйны ліст, які тлумачыць інтарэс да праграмы і выбар тэмы даследавання (да 1 старонкі);
– Кароткае апісанне даследавання з пазначэннем: назвы даследавання, праблемы, прадмету, метадаў вырашэння даследчай праблемы, кароткага зместу і чаканых вынікаў даследавання.

Пра вынікі разгляду адборачная камісія паведаміць заяўнікам да 25 кастрычніка 2021 года.

Калі маеце пытанні, калі ласка, пішыце на [email protected].

Грантавы конкурс на стварэнне лога прысвечанага літоўска-беларускім адносінам

2021-09-22 By Tadas Šaulys

Інстытут Вялікага Княства Літоўскага аб’яўляе конкурс на стварэнне лога сімвалізуючага літоўскае і беларускае суіснаванне і супрацоўніцтва, якое доўжыцца ўжо больш за 700 гадоў, пачынаючы з часоў ВКЛ і заканчваючы апошнімі падзеямі.

Лога павінна пасаваць для выкарыстання ў інтэрнэце і ў друку. Лога будзе ў вольным даступе для выкарыстання усімі ахвотнымі, хто праводзіць праекты па агульных для літоўцаў і беларусаў тэмах.

Тых, хто хоча ўдзельнічаць у конкурсе просім дасылаць нам на пошту ([email protected]) свае лога да 20-га кастрычніка 2021 года. Камісія Інстытута ВКЛ адбярэ пераможцаў і абвесціць пра гэта да 25-га кастрычніка. Ганарар для пераможцы конкурсу складае 640 еўра.

The project is financed by the funds of the Development Cooperation and Democracy Promotion Programme

Выстава мап ВКЛ

2019-09-24 By Rūstis Kamuntavičius

27 верасня 2019 г. адчыняецца выстава “Вялікае княства Літоўскае на старажытных мапах. Погляд з Беларусі” па адрасе г. Вільнюс, вул. Савічаюс 17 у будынку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Урачыстае адкрыццё адбудзецца а 18.00 разам з запускаючай дыскусіяй. Выстава мап з’яўляецца рэалізацыяй праекта “Перасоўная гісторыя”: гэта экспазіцыя копій старажытных мап рэгіёна былога Вялікага Княства Літоўскага з атрыбуцыямі і агульнай канцэпцыяй, што выстаўляецца ў розных гарадах Беларусі і замежжа. Выстава ўпершыню адбылася 5-16 красавіка 2019 г. у г. Мінску ў межах Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” і пазней экспанавалася ў Лідзе, Гародні, Воршы, Віцебску, Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску.

Госці выставы змогуць пабачыць унікальныя сімвалічныя аб’екты, якія раскрываюцца праз адпаведныя атрыбуцыі-апісанні, даведацца пра агульную ідэю выставы і адметныя факты супольнай гісторыі народаў былога ВКЛ, якія знайшлі ўвасабленне на візуальных носьбітах.

На адкрыцці выставы плануецца дыскусія даследчыкаў: культуролагаў, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў вакол тэмы “Візуальныя вобразы гістарычнай памяці”: як трэба вучыцца чытаць старажытныя мапы, якія сімвалы яны змяшчаюць, як вобразы мінулага ўплываюць на сучаснасць, і інш.? Пасля выступаў спецыялістаў наведвальнікаў чакае агульнае абмеркаванне з магчымасцю задаць пытанні выступоўцам. Таксама ў межах правядзення выставы і Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі 28.09.2019 у 16.45 па тым жа адрасе адбудзецца круглы стол гісторыкаў з чатырох краін былой Рэчы Паспалітай “Вандроўныя назвы: гістарычнае тлумачэнне зменаў тапонімаў і іх лакацый на старажытных мапах”. Наколькі старажытныя мапы адэкватна перадаюць размяшчэнне старажытных тапонімаў і могуць быць аргументам у сучасных спрэчках? Ці супадаюць лакалізацыі этнонімаў і палітонімаў на мапах з дадзенымі археалагічнай навукі, ці заўжды яны захоўваюць сваю прыналежнасць? Як з’яўляюцца назвы Літва, Белая Русь, Україна і інш., што яны першапачаткова значаць і як “вандруюць” па старажытных мапах? І шмат што іншае. Падрабязнасці можна пабачыць у праграме МKДБ.

Старажытныя мапы ўяўляюць сабой унікальныя артэфакты і валодаюць магічнай сілай. Гэта сваеасаблівыя парталы ў часе, візуальная машына мінулага, якая дазваляе нам вандраваць па розных часах і прасторах, гісторыях, мовах і культурах – і праз гэта шукаць, разумець, суадносіць і канструяваць сябе ў новых кантэкстах і межах. Халсціны мапаў пагружаюць нас у свет вобразаў, ментальную, духоўна-эмацыйную прастору, у глыбіні нашага падсвядомага – туды, дзе нараджаецца чалавечае «Я» і ягоная культура.

Геаграфічныя мапы раздрукаваны з арыгінальных копій з дапамогай лічбавага друку і з захаваннем усіх маштабаў на паперы, якая імітуе фактуру старадаўніх мап. Усе мапы маюць навуковую атрыбуцыю і экспануюцца разам. Укладальнік – дырэктар выдавецтва “Эканомпрэс” Эдуард Куфцерын, навуковы кансультант – кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік інстытута гісторыі НАН РБ Алег Дзярновіч.

У Рэспубліцы Літва выстава праходзіць у партнёрстве з Інстытутам ВКЛ, Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам, Міжнародным кангрэсам даследчыкаў Беларусі. Пры падтрымцы Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

  • « Previous Page
  • Page 1
  • Page 2
  • Page 3
  • Page 4
  • …
  • Page 13
  • Next Page »

Primary Sidebar

Slapukų ir privatumo politika

© 2017–2025 Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės Institutas. Hosted on PressHill - The Best WordPress/ClassicPress Hosting Server

Ši svetainė naudoja slapukus, kad pagerintų jūsų naršymo patirtį. Jei toliau tęsite naršymą, mes laikysime, kad sutinkate su mūsų slapukų ir privatumo politika.Slapukų nustatymai Sužinokite daugiau Sutinku
Privacy & Cookies Policy

Privatumo ir slapukų apžvalga

Ši svetainė naudoja slapukus, kad pagerintų jūsų patirtį naršant svetainėje. Slapukai, kurie priskiriami būtinoms kategorijoms, yra saugomi jūsų naršyklėje, nes jie yra būtini pagrindinėms svetainės funkcijoms veikti. Mes taip pat naudojame trečiųjų šalių slapukus, kurie padeda mums analizuoti ir suprasti, kaip jūs naudojatės šia svetaine. Šie slapukai bus saugomi jūsų naršyklėje tik gavus jūsų sutikimą. Jūs taip pat turite galimybę atsisakyti šių slapukų. Bet kai kurių iš šių slapukų atsisakymas gali paveikti jūsų naršymą.
Necessary
Visada leidžiami
Norint, kad svetainė tinkamai veiktų, šie slapukai yra būtini. Į šią kategoriją įeina tik slapukai, užtikrinantys pagrindines svetainės funkcijas ir saugumo ypatybes. Šie slapukai nesaugo jokios asmeninės informacijos.
Non-necessary
Visi slapukai, kurie gali būti nebūtinai reikalingi svetainės veikimui ir kurie yra naudojami specialiai rinkti vartotojo asmeninius duomenis naudojantis analitiniais įrankiais ir kitu įterptuoju turiniu, yra vadinami nereikalingais slapukais. Šiems slapukams naudoti reikalingas jūsų sutikimas.
SAVE & ACCEPT
  • Lietuviškai
  • Polski
  • Український