• Skip to primary navigation
  • Skip to content
  • Skip to primary sidebar

Інстытут Вялікага Княства Літоўскага

  • Lietuviškai
  • Polski
  • Український
  • -> Інстытут BKЛ
    • Пра Інстытут Вялікага Княства Літоўскага
    • Адміністрацыя, Супрацоўнікі, Заснавальнікі і пайшчыкі, Навуковая рада
    • Дадзеныя Інстытута ВКЛ
    • Дакументы
  • -> Доўгатэрміновыя праекты
    • Belarusian Political Science Review
    • Review of Institute of the Grand Duchy of Lithuania
    • Даследчыкі ВКЛ у Беларусі
    • Дайджэст даследаванняў арганізацый грамадзянскай супольнасці
    • GUDIJA.LT
    • Літва-Швейцарыя
    • Узнагарода імя Юліуша Бардаха
    • Міжнародны Кангрэс Даследчыкаў Беларусі
    • Трэці Статут ВКЛ
  • -> Tэмы
    • Kанферэнцыi
    • Ненавуковыя мерапрыемствы
    • Падзеі, звязаныя з Iнстытутам
    • Праекты са школамі
    • Публiчныя лекцыі i дыскусіi
    • Публікацыі
    • Cесія, Школa

Ненавуковыя мерапрыемствы

Інстытут Вялікага Княства Літоўскага абвяшчае шосты конкурс на наданне Узнагароды імя Юліуша Бардаха

2023-12-28 By Tadas Šaulys

Узнагарода надаецца за найлепшыя доктарскія (кандыдацкія) працы, напісаныя па праблемам дзяржаўнай, прававой і культурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага ў XIX-XX стагоддзі, а таксама па аналагічным праблемам звязаным з гісторыяй прынамсі двух краін зямель былога Вялікага Княства Літоўскага – Беларусь, Літва, Польшча і Украіна.

На конкурс могуць быць прадстаўлены доктарскія (кандыдацкія) дысертацыі, абароненыя ў 2022-2023 гадах.

Тэрмін прадстаўлення прац – 1 сакавіка 2024 года. Просім дасылаць працы на адрас: [email protected]

Да 1 мая 2024 года камісія, прызначаная Інстытутам ВКЛ, абвесціць спіс прац, намінаваных на прэмію.

Кандыдаты на ўзнагароду будуць запрошаны на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання, якая пройдзе ў адным з гарадоў рэгіёна Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Чытаць далей.

Выстава мап ВКЛ

2019-09-24 By Rūstis Kamuntavičius

27 верасня 2019 г. адчыняецца выстава “Вялікае княства Літоўскае на старажытных мапах. Погляд з Беларусі” па адрасе г. Вільнюс, вул. Савічаюс 17 у будынку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Урачыстае адкрыццё адбудзецца а 18.00 разам з запускаючай дыскусіяй. Выстава мап з’яўляецца рэалізацыяй праекта “Перасоўная гісторыя”: гэта экспазіцыя копій старажытных мап рэгіёна былога Вялікага Княства Літоўскага з атрыбуцыямі і агульнай канцэпцыяй, што выстаўляецца ў розных гарадах Беларусі і замежжа. Выстава ўпершыню адбылася 5-16 красавіка 2019 г. у г. Мінску ў межах Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” і пазней экспанавалася ў Лідзе, Гародні, Воршы, Віцебску, Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску.

Госці выставы змогуць пабачыць унікальныя сімвалічныя аб’екты, якія раскрываюцца праз адпаведныя атрыбуцыі-апісанні, даведацца пра агульную ідэю выставы і адметныя факты супольнай гісторыі народаў былога ВКЛ, якія знайшлі ўвасабленне на візуальных носьбітах.

На адкрыцці выставы плануецца дыскусія даследчыкаў: культуролагаў, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў вакол тэмы “Візуальныя вобразы гістарычнай памяці”: як трэба вучыцца чытаць старажытныя мапы, якія сімвалы яны змяшчаюць, як вобразы мінулага ўплываюць на сучаснасць, і інш.? Пасля выступаў спецыялістаў наведвальнікаў чакае агульнае абмеркаванне з магчымасцю задаць пытанні выступоўцам. Таксама ў межах правядзення выставы і Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі 28.09.2019 у 16.45 па тым жа адрасе адбудзецца круглы стол гісторыкаў з чатырох краін былой Рэчы Паспалітай “Вандроўныя назвы: гістарычнае тлумачэнне зменаў тапонімаў і іх лакацый на старажытных мапах”. Наколькі старажытныя мапы адэкватна перадаюць размяшчэнне старажытных тапонімаў і могуць быць аргументам у сучасных спрэчках? Ці супадаюць лакалізацыі этнонімаў і палітонімаў на мапах з дадзенымі археалагічнай навукі, ці заўжды яны захоўваюць сваю прыналежнасць? Як з’яўляюцца назвы Літва, Белая Русь, Україна і інш., што яны першапачаткова значаць і як “вандруюць” па старажытных мапах? І шмат што іншае. Падрабязнасці можна пабачыць у праграме МKДБ.

Старажытныя мапы ўяўляюць сабой унікальныя артэфакты і валодаюць магічнай сілай. Гэта сваеасаблівыя парталы ў часе, візуальная машына мінулага, якая дазваляе нам вандраваць па розных часах і прасторах, гісторыях, мовах і культурах – і праз гэта шукаць, разумець, суадносіць і канструяваць сябе ў новых кантэкстах і межах. Халсціны мапаў пагружаюць нас у свет вобразаў, ментальную, духоўна-эмацыйную прастору, у глыбіні нашага падсвядомага – туды, дзе нараджаецца чалавечае «Я» і ягоная культура.

Геаграфічныя мапы раздрукаваны з арыгінальных копій з дапамогай лічбавага друку і з захаваннем усіх маштабаў на паперы, якая імітуе фактуру старадаўніх мап. Усе мапы маюць навуковую атрыбуцыю і экспануюцца разам. Укладальнік – дырэктар выдавецтва “Эканомпрэс” Эдуард Куфцерын, навуковы кансультант – кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік інстытута гісторыі НАН РБ Алег Дзярновіч.

У Рэспубліцы Літва выстава праходзіць у партнёрстве з Інстытутам ВКЛ, Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам, Міжнародным кангрэсам даследчыкаў Беларусі. Пры падтрымцы Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Ўзнагарода імя Юліуша Бардаха

2017-10-13 By Rūstis Kamuntavičius

Інстытут Вялікага Княства Літоўскага абвяшчае трэці конкурс на наданне Узнагароды імя Юліуша Бардаха.

Узнагарода надаецца за найлепшыя магістарскія і доктарскія (кандыдацкія) працы, напісаныя па праблемам дзяржаўнай, прававой і культурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага ў XIX-XX стагоддзі, а таксама па аналагічным праблемам звязаным з гісторыяй прынамсі двух краін зямель былога Вялікага Княства Літоўскага – Беларусь, Літва, Польшча і Украіна.

Тэрмін прадстаўлення прац – 15 снежня 2017 года. Просім дасылаць працы на адрас: [email protected]

Да 15 05 2018 года камісія, прызначаная Інстытутам ВКЛ, абвесціць спіс прац, намінаваных на прэмію.

Кандыдаты будуць запрошаны ў Вільню, дзе 20-22 06 2018 года адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння Узнагароды.

Правілы

Узнагарода імя Ю. Бардаха, заснаваная Інстытутам Вялікага Княства Літоўскага (далей: Узнагарода), прысуджаецца за доктарскія (кандыдацкія) і магістэрскія (або эквівалентныя) працы, прысвечаныя ідэям і гісторыі ВКЛ.

  1. Прэмія накіравана на заахвочванне даследаванняў спадчыны ВКЛ, яго дзяржаўнай, прававой і культурнай традыцыі.
    Прыярытэт надаецца працам, якія тычацца дзяржаўнай, прававой і культурнай традыцыі ВКЛ, праявам трываласці ідэі ВКЛ у XIX і XX ст., а таксама тэмам, прысвечаным гісторыі прынамсі двух дзяржаў абшару былога ВКЛ – Беларусь, Літва, Польшча, Украіна.
    3. Паведамляем, што працы для Узнагароды могуць ахопліваць розныя сферы гуманітарных і сацыяльных навук: гісторыя, паліталогія, гісторыя мастацтва, філалогія і лінгвістыка, сацыялогія, гісторыі права і палітычнага ладу, геаграфія.
    4. Узнагарода можа быць нададзена грамадзяніну любой краіны, які прадставіць доктарскую (кандыдацкую) ці магістэрскую (раўназначную магістарскай) працу. Тэрмін прадстаўлення прац абвяшчаецца адмысловым інфармацыйным лістом.
    5. На конкурс не могуць падавацца працы, старэйшая за два гады.
    6. Для Узнагароды працы могуць быць прадстаўлены самім кандыдатам альбо ўстановай (кафедра, факультэт, навуковы цэнтр і інш.) пасля атрымання згоды кандыдата.
    7. На конкурс могуць быць пададзеныя працы напісаныя на беларускай, літоўскай, польскай, украінскай, а таксама англійскай альбо рускай мовах.
    8. Электронная версія працы, а таксама меркаванне кіраўніка (для доктарскіх і магістэрскіх прац) і рэцэнзента (толькі для магістэрскіх прац) прымаюцца на адрас: [email protected].
    9. Пераможцаў – першае, другое і трэццяе месца – абярэ навуковая камісія, прызначаная Інстытутам ВКЛ.
    10. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце Інстытута ВКЛ (www.ivkl.lt) альбо па электроннай пошце rustisk//centras.lt (Русціс Камунтавічус).

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

2017-09-20 By Rūstis Kamuntavičius

Варшава, 15-17 верасня 2017 года. Гэта ўжо сёмы кангрэс, які перарос у найбольш важную падзею беларускага акадэмічнага жыцця, якая прыцягвае найбольш важных вучоных з Беларусі і замежнікаў, якія робяць даследаванні па беларускай праблематыцы.

www.icbs.lt

 

Цыкл гістарычных цырымоній.

2015-07-27 By Rūstis Kamuntavičius

Клуб “Вольных стральцоў ковенскага павету” ў супрацоўніцтве з Інстытутам ВКЛ у 2015 годзе працягнулі цыкл “Гістарычных цырымоній у старым горадзе Коўна”. Да восені ўвечары па пятніцах гучаць стрэлы з копій гармат XIX стагоддзя. Цырымонія адбываецца на Ратушнай плошчы ў Коўна.      

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Па-за савецкім канонам: палітычны супраціў, акадэмічная і мастацкая аўтаномія ў позні савецкі перыяд (1960-я – 1980-я гады).

2015-05-27 By Rūstis Kamuntavičius

15 і 16 траўня 2015 года Інстытут “Палітычная сфера” ў супрацоўніцтве з Універсітэтам Вітаўта Вялікага, Амбасадай Літоўскай Рэспублікі ў Мінску, Інстытутам ВКЛ і іншымі партнёрамі ўжо чацвёрты раз арганізаваў штогадовую міжнародную канферэнцыю ў Мінску. Гэтым разам галоўнай тэмай канферэнцыі стала трыццацігоддзе пачатку перабудовы ў Савецкім саюзе і антысавецкія рухі ў позні савецкі перыяд.  

  • Page 1
  • Page 2
  • Page 3
  • …
  • Page 5
  • Next Page »

Primary Sidebar

Slapukų ir privatumo politika

© 2017–2025 Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės Institutas. Hosted on PressHill - The Best WordPress/ClassicPress Hosting Server

Ši svetainė naudoja slapukus, kad pagerintų jūsų naršymo patirtį. Jei toliau tęsite naršymą, mes laikysime, kad sutinkate su mūsų slapukų ir privatumo politika.Slapukų nustatymai Sužinokite daugiau Sutinku
Privacy & Cookies Policy

Privatumo ir slapukų apžvalga

Ši svetainė naudoja slapukus, kad pagerintų jūsų patirtį naršant svetainėje. Slapukai, kurie priskiriami būtinoms kategorijoms, yra saugomi jūsų naršyklėje, nes jie yra būtini pagrindinėms svetainės funkcijoms veikti. Mes taip pat naudojame trečiųjų šalių slapukus, kurie padeda mums analizuoti ir suprasti, kaip jūs naudojatės šia svetaine. Šie slapukai bus saugomi jūsų naršyklėje tik gavus jūsų sutikimą. Jūs taip pat turite galimybę atsisakyti šių slapukų. Bet kai kurių iš šių slapukų atsisakymas gali paveikti jūsų naršymą.
Necessary
Visada leidžiami
Norint, kad svetainė tinkamai veiktų, šie slapukai yra būtini. Į šią kategoriją įeina tik slapukai, užtikrinantys pagrindines svetainės funkcijas ir saugumo ypatybes. Šie slapukai nesaugo jokios asmeninės informacijos.
Non-necessary
Visi slapukai, kurie gali būti nebūtinai reikalingi svetainės veikimui ir kurie yra naudojami specialiai rinkti vartotojo asmeninius duomenis naudojantis analitiniais įrankiais ir kitu įterptuoju turiniu, yra vadinami nereikalingais slapukais. Šiems slapukams naudoti reikalingas jūsų sutikimas.
SAVE & ACCEPT
  • Lietuviškai
  • Polski
  • Український