Маніторынг рыхтуецца ў рамках сістэмнага даследавання гістарычнай палітыкі, якое ажыццяўляе Інстытут “Палітычная сфера“ і Інстытут Вялікага Княства Літоўскага. Асноўнымі крыніцамі для маніторынга выступаюць медыя-тэксты беларускіх дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, якія звязваюць гістарычнае мінулае з актуальнай грамадска-палітычнай сітуацыяй і дзяржаўнай палітыкай. Гэтыя медыя-тэксты ўбудоўваюцца ў больш шырокі аналітычны кантэкст для разумення тэндэнцый гістарычнай палітыкі, магчымасцей і […]
Падзеі Інстытута Вялікага Княства Літоўскага
У суботу, 18 чэрвеня 2022 г., а 15-й гадзіне ў Вялікай зале Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна, Gimnazijos g. 7) прафесар Дарыюш Шпопер прачытае лекцыю аб агульным мінулым Беларусі, Літвы і Польшчы. Вялікае Княства Літоўскае “Ідэйнае і практычнае вымярэнне краёвай канцэпцыі ў палітычнай думцы земляў былога Вялікага Княства Літоўскага”. Пасля лекцыі прафесара Шпопера адбудзецца цырымонія ўзнагароджання […]
Парламентарызм, канстытуцыяналізм, палітычная думка Рэчы Паспалітай перыяду Вялікага Сойму ў вачах Еўропы. Рэцэпцыя Канстытуцыі 3 мая ў свеце
Міжнародная інтэрдысцыплінарная навуковая канферэнцыя ў 230-я ўгодкі ўхвалення Канстытуцыі 3 мая. Дата і месца: субота, 14 мая 2022 года, Каралеўскі Замак у Варшаве. Аднадзённая канферэнцыя. Арганізатары: Каралеўскі Замак у Варшаве Інстытут Вялікага Княства Літоўскага Таварыства нашчадкаў Вялікага Сойму Праграма.
Конкурс даследчых грантаў
Універсітэт Вітаўта Вялікага, Інстытут “Палітычная сфера” і Інстытут Вялікага Княства Літоўскага аб’яўляюць конкурс грантаў для беларускіх даследчыкаў, аналітыкаў і экспертаў. Пераможцы атрымаюць грант у памеры 2 тыс. еўра на правядзенне даследавання ў 2022 годзе. Па выніках даследавання мусіць быць падрыхтаваны адзін навуковы артыкул ці аналітычны матэрыял. Навуковыя дысцыпліны: палітычныя навукі, сацыялогія і гісторыя. Атрымальнікі гранту […]
Лагатып – сімвал літоўска-беларускага супрацоўніцтва
Лагатып сімвалізуе супрацоўніцтва абодвух народаў, якое доўжыцца больш за семсот гадоў – ад часоў Вялікага Княства Літоўскага да апошніх падзей, звязаных з беларускай рэвалюцыяй. Самы галоўны сімвал, які злучае літоўцаў і беларусаў, — гэта Пагоня. На лагатыпе адлюстраваны злёгку стылізаваныя шчыты беларускіх і літоўскіх вершнікаў. Крыжы на шчытах — галоўная дэталь, якая надае кожнаму з […]