Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» абвяшчае даты і месца правядзення VIII Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Галоўная беларуская акадэмічная падзея адбудзецца 27-29 верасня 2019 года ў Вільні. Асноўным акадэмічным партнёрам Кангрэса выступіць Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ). Традыцыйна на Кангрэс збяруцца звыш 500 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і замежжа, чакаюцца дыскусіі і прэзентацыі, а таксама наданне Прэміі за […]
Першы Грамадскі форум Літвы і Беларусі «Што нас аб’ядноўвае?» (26–27 кастрычніка 2018 года, Клайпеда)
Літва і Беларусь – гэта не толькі краіны-суседзі. Народы гэтых дзяржаў, акрамя гісторыі, якая сягае сваімі каранямі ў старажытныя часы, аб’ядноўваюць шырокамаштабныя эканамічныя і культурныя сувязі. Літоўцы жывуць у Беларусі, і беларусы пражываюць у Літве. Асаблівую сувязь паміж краінамі пацвярджаюць супольныя народныя сімвалы, такія як гістарычная сталіца Вялікага Княства Літоўскага – Вільня. Жыхарам гэтых краін […]
Міжнародная навуковая канферэнцыя прысвечаная падзеям 1918 года ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе.
20-21 чэрвеня 2018 года ў Літоўскай нацыянальнай бібліятэцы імя Мажвідаса (Вільня, пр. Гедыміна 51) адбылася міжнародная канферэнцыя “1918 год ў Літве і Польшчы з перспектывы сучаснай Цэнтральна-Усходняй Еўропы: гісторыя, палітыка і культура”, прысвечаная стагоддзю адраджэння дзяржаўнасці Літвы і Польшчы. Канферэнцыя ставіла задачу абмеркаванне шляхоў атрымання незалежнасці Літвой і Польшчай, а таксама іншымі краінамі Цэнтральна-Усходняй Еўропы, прэзентацыю […]
Чацвёрты з’езд гісторыкаў Літвы
14-16 верасня 2017 года ва Універсітэце Вітаўтаса Вялікага адбыўся з’езд, які збіраецца кожныя чатыры гады ў розных навуковых цэнтрах Літвы і прыцягвае найбольш важных гісторыкаў Літвы і гасцей з-за мяжы. www.lnik.lt
Узнагарода імя Ежы Гедройца для Інстытута Вялікага Княства Літоўскага
Інстытут Вялікага Княства Літоўскага (Коўна, Літва), а таксама пісьменнік і паэт Томас Венцлава сталі лаўрэатамі пятнаццатай прэміі імя Ежы Гедройца. Рэдакцыя вядомай польскай газеты “”Rzeczpospolita” штогод уручае прэмію асобам і інстытуцыям, якія працуюць на ўмацаванне добрых стасункаў Польшчы з дзяржавамі Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Гэтым разам журы адышло ад традыцыі надаваць узнагароду палякам і адзначыла асобу і […]
Пайшоў з жыцця Леон Брадоўскі (1918-2013)
З жалем паведамляем, што 21 ліпеня ў Варшаве ва ўзросце 94 год пайшоў з жыцця Леон Брадоўскі, заснавальнік і шматгадовы старшыня “Агульнапольскага клубу прыхільнікаў Літвы”, адданы сябар і ініцыятар многіх спраў накіраваных на пабудову партнёрскіх стасункаў з інтэлектуальнымі элітамі Літвы, Беларусі і Украіны. Леон Брадоўскі быў таксама стваральнікам і шматгадовым рэдактарам квартальніка “Lithuania”.
